Аляксандар Лакотка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Лакотка
Дата нараджэньня 25 студзеня 1955(1955-01-25) (69 гадоў)
Месца нараджэньня в. Кузьмічы, Зьдзецельскі раён
Месца вучобы БПІ
Занятак архітэктар
Навуковая сфэра архітэктура, этнаграфія
Месца працы
Вядомы як дасьледчык драўлянага дойлідзтва
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d] і доктар архітэктуры[d] (2002)
Дзеці Аляксей Аляксандравіч Лакотка[d] і Яўген Аляксандравіч Лакотка[d]
Узнагароды
мэдаль Францішка Скарыны За духоўнае адраджэньне[d] (2008) прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[d] (2000) Заслужаны дзяяч навукі Рэспублікі Беларусь юбілейны медаль «У гонар 80-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»[d] (2009) Ганаровая грамата Прэзідыума НАН Беларусі[d] (2005) Ганаровая грамата Міністэрства інфармацыі Беларусі[d] (2005) Ганаровая грамата Найвышэйшай атэстацыйнай камісіі Беларусі[d] (2011) Ганаровая грамата Міністэрства спорту і турызму Беларусі[d] (2013) нагрудны знак «За ўнёсак у разьвіцьцё культуры Беларусі»[d] (2007) прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[d] (2011) Ганаровая грамата Міністэрства культуры Беларусі[d] (2011)

Алякса́ндар Іва́навіч Лако́тка (нарадзіўся 25 студзеня 1955 году, вёска Кузьмічы, Зьдзецельскі раён) — беларускі архітэктар, этнограф. Доктар гістарычных навук (1993), доктар архітэктуры (2001)[1], акадэмік НАН РБ (2014, чалец-карэспандэнт НАН РБ ад 2004), сябра Саюзу архітэктараў Беларусі[1].

У 1977 годзе скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытуту. Працаваў архітэктарам у праектавым і рэстаўрацыйна-праектавым інстытутах, намесьнікам дырэктара Беларускага музэю народнай архітэктуры і побыту, з 1985 году ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі: начальнік аддзелу архітэктуры, з 1997 году намесьнік дырэктара па навуковай рабоце.

Дасьледуе драўлянае дойлідзтва. Аўтар кніжак «Беларускае народнае дойлідства» (1991), «Сілуэты старых прадмесцяў: Нарысы драўлянай архітэктуры» (1991), «Бераг вандраванняў: Адкуль у Беларусі мячэці» (1994), «Сцежкамі дзядоў» (1986, у сааўтарстве), шматлікіх нарысаў, артыкулаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Афіцыйная біяграфія сайт Нацыянальнай акадэміі навук РБ (рас.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.

Вонкавыя спасылы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]