Аляксандар Макаранка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Алякса́ндар Мака́ранка (нарадзіўся 2 лютага 1990, Ворша) — беларускі штангіст. Бронзавы прызэр юніёрскага чэмпіянату сьвету 2009, чэмпіён моладзевага чэмпіянату Эўропы 2011 году. Другое месца на чэмпіянаце Беларусі 2012 году ў катэгорыі да 94 кг.

Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2012 году ў катэгорыі да 94 кг[1], дзе заняў 10 месца.

У сакавіку 2014 году было абвешчана, што допінг-проба Макаранкі на чэмпіянаце сьвету 2013 году дала станоўчы вынік, за гэта ён атрымаў дыскваліфікацыю на 2 гады (да 15 лістапада 2015 году)[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]