Аляксандар Мэйштовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Мэйштовіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 8 сьнежня 1864(1864-12-08)[1]
Памёр: 14 лютага 1943(1943-02-14)[1] (78 гадоў)
Узнагароды:
Камандорскі крыж з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы

Аляксандар Мэйштовіч (па-польску: Aleksander Meysztowicz; 8 сьнежня 1864, Панявеж — 14 лютага 1943, Рым) — польскі палітычны дзеяч, буйны памешчык.

У 1921—1922 гадах быў старшынём Часовай урадавай камісіі Сярэдняй Літвы. Быў адным зь ініцыятараў дэпартацыі ўладамі «Сярэдняй Літвы» 33-х беларускіх і літоўскіх палітычных і культурных дзеячаў зь Вільні ў канцы студзеня 1922 году, неўзабаве пасьля правядзеньня выбараў у Віленскі сойм.

У 1926—1928 гадах міністар юстыцыі ва ўрадзе Ю. Пілсудзкага. У ноч на 15 студзеня 1927 году кіраваў арыштамі сябраў Беларускай сялянска-работніцкай грамады — Браніслава Тарашкевіча, Сымона Рак-Міхайлоўскага, Паўла Валошына, Пятра Мятлы і іншых.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Aleksander Michał Marian Meysztowicz // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)