Аляксандар Мядзьведзь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Мядзьведзь
Алімпійскі чэмпіён (вольная барацьба)
Дата нараджэньня 16 верасьня 1937 (86 гадоў)
Месца нараджэньня Белая Царква, УССР
Месца вучобы
Занятак барэц, трэнэр
Навуковая сфэра спорт[1], аўтабіяграфія[d][1] і recall[d][1]
Месца працы
Узнагароды

Алякса́ндар Васі́льевіч Мядзьве́дзь (нарадзіўся 16 верасьня 1937 году, места Белая Царква, УССР) — беларускі барэц вольнага стылю, заслужаны майстар спорту (1962), заслужаны дзеяч фізычнай культуры Беларусі (1969). Прафэсар (1976).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спартовую кар’еру распачаў у 1959 годзе на II Спартакіядзе народаў СССР, дзе заваяваў бронзавы мэдаль.

Аляксандар Мядзведзь — трохразовы алімпійскі чэмпіён (1964, 1968, 1972), прычым у трох розных вагавых катэгорыях (паўцяжкай, цяжкай і абсалютнай), 7 разоў (1962—1963, 1966—1967, 1969—1971) быў чэмпіёнам сьвету, 4 разы (1966, 1968, 1971 і 1972) — чэмпіёнам Эўропы.

У 1961 годзе скончыў школу трэнэраў пры Беларускім дзяржаўным інстытуце фізычнай культуры, а ў 1965 годзе — гэты інстытут.

Па заканчэньні спартовай кар’еры працаваў дацэнтам у Менскім радыётэхнічным інстытуце і трэнэрам па барацьбе.

У 2001 годзе вызнаны найлепшым спартоўцам Беларусі XX стагодзьдзя. У 2005 годзе быў вызнаны найлепшым вольным барцом у гісторыі спорту і ўведзены ў Залю спартовай славы барацьбы.

Жанаты, двое дзяцей — дачка і сын Аляксей (барэц, уладальнік Кубка сьвету), тры ўнукі.

З 1970 году ў Беларусі праводзіцца традыцыйны міжнародны турнір па вольнай барацьбе на прызы Аляксандра Мядзьведзя (катэгорыя Гран-пры).

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ордэн МАК і прыз «За высакароднасьць у спорце» (1975)
  • Заслужаны майстар спорту (1962)
  • Заслужаны трэнэр БССР (1979)
  • Заслужаны трэнэр СССР (1984)
  • Ганаровы грамадзянін Менску (1975)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аляксандар Мядзьведзьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б в Medved‘, Aleksandr Vasil‘jevič // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі