Аляксандар Мікалаевіч Нікіцін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Нікіцін
22 сакавіка 1954(1954-03-22) (69 гадоў)
Месца нараджэньня п. Ерцава, Каноскі раён, Архангельская вобласьць
Прыналежнасьць Беларусь
СССР
Род войскаў танкавыя
Гады службы 1975 — цяпер
Званьне генэрал-маёр
Камандаваў Камандуючы Сухапутнымі войскамі Ўзброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь

Алякса́ндар Мікала́евіч Нікі́цін (нарадзіўся 22 сакавіка 1954 году, п. Ерцава, Каноскі раён, Архангельская вобласьць) — беларускі вайсковец, генэрал-маёр, камандуючы Сухапутнымі войскамі Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь[1].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Ульянаўскае гвардзейскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча імя У. І. Леніна ў 1975 годзе з адзнакаю. Камандзір танкавага ўзвода, танкавай роты, начальнік штабу — намесьнік камандзіра танкавага батальёну.

Скончыў Ваенную акадэмію бранятанкавых войскаў імя Маршала Савецкага Саюза Р. Я. Маліноўскага ў 1983 годзе. Служыў камандзірам танкавага батальёна, намесьнікам начальніка штаба гвардзейскага мотастралковага палка, начальнікам штаба — намесьнікам камандзіра гвардзейскага мотастралковага палка, камандзірам гвардзейскага мотастралковага палка, начальнікам аддзела захаваньня ўзбраеньня і тэхнікі (мотастралковага) гвардзейскай мотастралковай дывізіі, начальнікам штаба — намесьнікам камандзіра 11-й гвардзейскай асобнай мэханізаванай брыгады, камандзірам 6-й гвардзейскай асобнай мэханізаванай брыгады, начальнікам штабу — намесьнікам камандзіра 28 армейскага корпуса.

У 2001 годзе з адзнакай скончыў Ваеннаю акадэмію Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Расейскай Фэдэрацыі.

Служыў на пасадах камандзіра 65-га армейскага корпусу Ўзброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь, камандуючага войскамі Паўночна-заходняга апэратыўнага камандаваньня Ўзброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь, начальніка галоўнага штаба — першага намесьніка камандуючага Сухапутнымі войскамі Ўзброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь.

Загадам прэзыдэнта РБ №431 ад 6 ліпеня 2006 году прызначаны камандуючым Сухапутнымі войскамі Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Загад прэзыдэнта РБ № 687 ад 6 ліпеня 2006 году

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]