Аляксандар Пазьняк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Пазьняк.
Аляксандар Пазьняк
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 23 ліпеня 1994(1994-07-23)[1][2] (29 гадоў)
Рост 186 см
Вага 80 кг[3]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Арсэнал Койданаў
Нумар 19
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2016 Нёман Горадня 60 (0)
2014 Ліда 13 (0)
2017—2018 Шахцёр Салігорск 10 (0)
2018 Гарадзея 26 (1)
2019 Нёман Горадня 2 (0)
2019—2020 Гарадзея 30 (1)
2021 Дынама Берасьце 3 (0)
2021 Работнічкі 17 (0)
2022 Менск 12 (0)
2022 Шахтар Караганда 11 (0)
2023 Дынама Менск 0 (0)
2023 Кубань[d] 6 (0)
2023 Дынама Берасьце 11 (0)
2024—4 Арсэнал Койданаў
Зборныя
2013—2016 Беларусь (да 21) 33 (0)
2020 Беларусь 1 (0)

Алякса́ндар Пазьня́к (нарадзіўся 23 ліпеня 1994 году) — беларускі футбаліст, абаронца койданаўскага «Арсэналу».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаў займацца футболам у роднай Лідзе, але першым прафэсійным клюбам спартоўца стаў гарадзенскі «Нёман». За дубль гарадзенцаў пачаў гуляць з 2011 году. На наступны год трывала замацаваўся ў дублі, а ў сэзоне 2013 году ўжо пачаў трапляць на лаву рэзэрвовых у асноўнай камандзе. У красавіку 2014 году быў аддадзены ў арэнду ў «Ліду»[4], якая гуляла ў Першай лізе. У складзе лідзкага клюбу трывала гуляў у асноўным складзе, правёўшы 13 поўных матчаў. У ліпені 2014 году вярнуўся ў «Нёман»[5].

Па вяртаньні некаторы час гуляў за клюбны дубль, а 14 верасьня 2014 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў матчы супраць магілёўскага «Дняпра», адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. Пазьней пачаў трывала трапляць у пачатковым склад як цэнтральны, а часам левы абаронца. Сэзон 2015 году пачаў ужо ў якасьці трывала гульца першай адзінаццаткі. У студзені 2016 году на два гады падоўжыў кантракт зь «Нёманам»[6]. У лютым 2017 году падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[7]. Сэзон 2017 году пачынаў у стартавым складзе салігорцаў, але пазьней пераважна заставаўся на лаве запасных, гуляючы таксама за дубль.

У студзені 2018 году аддадзены ў арэнду клюбу «Гарадзея»[8]. У гарадзейскай камандзе замацаваўся ў пачатковым складзе. У сьнежні 2018 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў Салігорск[9]. У лютым 2019 году падпісаў кантракт з гарадзенскім «Нёманам»[10]. Аднак, згуляў за асноўную каманду гарадзенцаў толькі ў двух матчах, астатні час выступаў за дубль. У ліпені 2019 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Нёман»[11]. Амаль адразу далучыўся да «Гарадзеі»[12], дзе стаў асноўным абаронцам. У лютым 2021 году праходзіў прагляд у казаскім «Кызылжары», але не падышоў камандзе і неўзабаве склаў працоўнае пагадненьне з берасьцейскім «Дынама»[13]. На полі ў складзе берасьцейскай каманды зьяўляўся зрэдку, звычайна застаючыся на лаўцы запасных. У ліпені 2021 году пакінуў «Дынама»[14] і неўзабаве далучыўся да паўночнамакедонскіх «Работнічкаў»[15], дзе замацаваўся ў стартавым складзе.

У студзені 2022 году пачаў трэнавацца зь «Менскам» і ў лютым афіцыйна стаў гульцом сталічнага клюбу[16]. Замацаваўся ў якасьці асноўнага абаронца каманды. У чэрвені 2022 году пакінуў каманду[17] і неўзабаве падпісаў кантракт з карагандзінскім «Шахтарам»[18]. У студзені 2023 году прыяднаўся да менскага «Дынама»[19], аднак ужо ў лютым быў аддадзены ў арэнду краснадарскай «Кубані» з другога расейскага дывізіёну[20]. Пакінуў «Кубань» у чэрвені 2023 году[21], а ў ліпені далучыўся да дынамаўцаў[22]. У жніўні 2023 году на ўзаемную згоду пакінуў сталічны клюб, гэтак і не згуляўшы за яго ў афіцыйных матчах[23]. Гулец стаў футбалістам берасьцейскага «Дынама»[24]. У сьнежні 2023 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў берасьцейскі клюб[25]. У студзені 2024 году далучыўся да койданаўскага «Арсэналу»[26].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2013—2016 гадах выступаў за моладзевую зборную Беларусі, дзе быў асноўным левым абаронцам. 26 лютага 2020 году дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Баўгарыі (1:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў сустрэчы.

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Нёман 2015 Найвышэйшая ліга 23 0
2016 Найвышэйшая ліга 27 0
Шахцёр Салігорск 2017 Найвышэйшая ліга 10 0
Гарадзея 2018 Найвышэйшая ліга 26 1

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Aleksandr Poznyak // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Aleksandr Poznyak // FBref.com (мн.)
  3. ^ а б https://dinamo-minsk.by/osnovnoj-sostav/2023/aleksandr-poznyak
  4. ^ Позняк продолжит карьеру в «Лиде» на правах аренды (рас.)
  5. ^ Александр Позняк покинул «Лиду» и вернулся в гродненский «Неман» (рас.)
  6. ^ "Неман" на два году продлил контракты с Позняком и Журневичем (рас.)
  7. ^ «Шахтер» объявил о подписании Позняка (рас.)
  8. ^ «Городея» официально сообщила об аренде у «Шахтера» Александра Позняка (рас.)
  9. ^ Близнюк завершил игровую карьеру (рас.) Архіўная копія ад 2022-02-17 г.
  10. ^ Позняк вернулся в «Неман» (рас.)
  11. ^ "Неман" расторг контракт с Позняком (рас.)
  12. ^ Позняк вернулся в «Городею» (рас.)
  13. ^ Александр Позняк стал игроком брестского "Динамо" (рас.)
  14. ^ Брестское "Динамо" расторгло контракт с Позняком (рас.)
  15. ^ Позняк перешел в македонский "Работнички" (рас.)
  16. ^ "Минск" подписал контракт с Позняком (рас.)
  17. ^ Александр Позняк официально покинул "Минск" (рас.)
  18. ^ Позняк подписал контракт с карагандинским "Шахтером" (рас.)
  19. ^ Александр Позняк перешел в минское "Динамо" (рас.)
  20. ^ "Кубань" арендовала Александра Позняка у минского "Динамо" (рас.)
  21. ^ Александр Позняк покинул "Кубань". Его возвращает себе минское "Динамо" (рас.)
  22. ^ Аляксандр Пазняк вярнуўся ў "Дынама" (бел.) Афіцыйны сайт менскага «Дынама»
  23. ^ Минское "Динамо" после подписания Гавриловича рассталось с другим защитником (рас.) Праверана 2023-08-07 г.
  24. ^ Брестское "Динамо" объявило о подписании Позняка (рас.)
  25. ^ Трое футболистов покинули брестское "Динамо" (рас.)
  26. ^ Экс-защитник "Немана" перешел в дзержинский "Арсенал" (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]