Аляксандар Патліс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Патліс
2008 год
Дата нараджэньня 13 кастрычніка 1970[1]
Месца нараджэньня Горадня, БССР
Грамадзянства Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь
Прафэсія сьпявак, кампазытар, прапаведнік
Жанры хрысьціянскі рок
Гурты «Истина», «Алые погоны», «Новы Ерусалім», «Alex Patlis Band»
Лэйблы West Records
Сайт www.alexpatlis.com

Алякса́ндар Валянты́навіч Па́тліс — беларускі музыка, удзельнік музычнага гурту «Новы Ерусалім»[2].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 13 кастрычніка 1970 году ў Гародні[1][3]. У пяцігадовым узросьце прайшоў адбор у рэспубліканскую школу пры дзяржаўнай кансэрваторыі ў Менску. Аднак па сямейных абставінах застаўся ў родным горадзе[3]. Ва ўзросьце дзевяці год паступіў у гарадзкую музычную школу па клясе баяну. У 14 год паступіў у Гарадзенскую музычную вучэльню па тым самым інструманце.

У сямнаццацігадовым узросьце, дагэтуль ужо атрымаўшы досьвед выступаў на канцэртах і вясельлях, атрымаў запрашэньне стаць сьпеваком вядомага ў горадзе гурту «Истина»[3].

Вайсковую службу праходзіў у Менску, удзельнічаў у ваенным ансамблі «Алые погоны». За два гады службы ён правёў каля 200 канцэртаў. У 1991 годзе сышоў у запас у чыне малодшага сяржанта. Знаходзячыся ў войску, пачаў чытаць Біблію. Гэта моцна паўплывала на ягоны ўнутраны сьвет, зьмяніла жыцьцёвыя прынцыпы і стаўленьне да жыцьця[3].

2 сакавіка 1991 году ажаніўся з Тацьцянай Галіноўскай. У 1992 годзе ў іх нарадзілася дачка Настасься[3].

Хрысьціянскі пэрыяд творчасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Напрыканцы 1991 году Аляксандар сустрэў музыкаў гурту «Catty Sark» Ігара Капылова, Вадзіма Калацэя, Аляксандра Манецкага і іншых. Празь нейкі час яны знаёмяцца з Вэніямінам Брухам, Уладзімерам Сокалам і Сандэем Адэладжам. Гэтыя сустрэчы памянялі ня толькі ўнутраны сьвет музыкаў, але й напрамак іхняй творчасьці. Яны прымаюць рашэньне стварыць хрысьціянскі гурт. Ягоны першы канцэрт пад назовам «Новы Ерусалім» адбыўся 17 траўня 1992 году ў Палацы культуры тонкасуконнага камбінату Менску. Гэты дзень лічыцца днём нараджэньня гурту.

За час супрацоўніцтва з Аляксандрам Патлісам «Новы Ерусалім» запісаў 8 альбомаў[3]. Песьня «Я знаю любовь» з альбому «Ну что ты думаешь об этом?» стала лепшай песьняй 1997 году ў Беларусі, а «Любовь в ладонях» (альбом «Неба осколки») стала лепшай у 2004[3]. У складзе гурту Аляксандар адыграў болей за 1000 канцэртаў[3] як на Беларусі, так і ў ЗША, Бэльгіі, Галяндыі, Нямеччыне, Украіне, Расеі, Латвіі[4].

У 2006 годзе Аляксандр пакінуў гурт «Новы Ерусалім», жадаючы заняцца сольнай карераю. У 2016 годзе вярнуўся у калектыў.

Сольная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У верасьні 2006 году Аляксандар пачаў уласную кар’еру, пакінуўшы гурт «Новы Ерусалім». У сьнежні таго ж году ягоная песьня «Для тебя» увайшла ў складанку лепшых песень Беларусі, выдадзены кампаніяй «West Records». 21 траўня 2008 году Аляксандар прэзэнтаваў свой першы сольны альбом пад назвай «Второе Дыхание»[5][6]. У сьнежні 2008 году гурт «Alex Patlis Band» прыняў удзел у адборачным туры конкурсу «Эўрабачаньне-2009», аднак саступіў іншым удзельнікам.

У 2011 годзе прадставіў публіцы другі сольны альбом «Читай мои мысли»[7].

Ацэнкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Віталь Артыст, франтмэн «beZ bileta», у 2008 годзе для «Салідарнасьці» сярод заметных музыкаў вылучыў Аляксандара Патліса, якога ён паважае[8].

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Бог Святой» (1993, «Новы Ерусалім»)
  • «Возвращайся домой» (1995, «Новы Ерусалім»)
  • «Ну что ты думаешь об этом?» (1997, «Новы Ерусалім»)
  • «Новый Иерусалим» (1999, «Новы Ерусалім»)
  • «The Best» (2001, анг., «Новы Ерусалім»)
  • «Неба осколки» (2002, «Новы Ерусалім»)
  • «The Fragments of Heaven» (2002, анг., «Новы Ерусалім»)
  • «Время благоприятное» (2005, «Новы Ерусалім»)
  • «Второе дыхание» (2008)
  • «Читай мои мысли» (2011)

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Александр Патлис: «К Богу я пришел сразу и навсегда» (рас.). «Вечерний Бобруйск» (20 студзеня 2009). Праверана 11 лістапада 2010 г.
  2. ^ Брест : На Советской открылось новое кафе - Paragraph (рас.). Виртуальный Брест (2014-06-20). Праверана 2020-03-06 г. Архіўная копія ад 2020-03-06 г.
  3. ^ а б в г д е ё ж Александр Патлис: Биография (рас.). Официальный сайт Александра Патлиса. Праверана 14 ліпеня 2009 г.
  4. ^ История группы (рас.). «Новы Ерусалім». Праверана 10 лістапада 2010 г.
  5. ^ Прогулявшись по музыкальным магазинам, мы обнаружили множество свежих белорусских CD (рас.). KP.BY (2008-06-27). Праверана 2020-03-14 г. Архіўная копія ад 2020-03-14 г.
  6. ^ Александр Патлис презентовал свой сольный альбом (рас.). invictory.org (22 мая 2008). Праверана 14 ліпеня 2009 г.
  7. ^ Сяргей Будкін. (2011-06-30) Аляксандр Патліс – Читай мои мысли, 2011 (бел.). Будзьма беларусамі!Праверана 2020-03-04 г. Архіўная копія ад 2020-03-04 г.
  8. ^ Татьяна Шахнович. (2008-05-16) Виталий Артист: «Нет шоу-бизнеса – идите в дворники» (рас.). СалідарнасьцьПраверана 2020-03-12 г. Архіўная копія ад 2020-03-12 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]