Аляксандар Салтавец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Салтавец
Імя пры нараджэньні Аляксандар Валер’евіч Салтавец
Дата нараджэньня 1980
Месца нараджэньня
Адукацыя Мірская мастацкая вучэльня
Занятак жывапіс
Пад уплывам Іван Шышкін, Іван Айвазоўскі

Алякса́ндар Салтаве́ц (нар. 1980, Грэск) — беларускі мастак і пэдагог. У 2012 А. Салтавец быў аб’яўлены чалавекам году Меншчыны[1]. Выкладчык жывапісу ды кампазыцыі Грэскай мастацкай школы[2].

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Грэскую мастацкую школу, у 1998 — Мірскую мастацкую вучэльню (цяпер мастацкая прафэсійна-тэхнічная вучэльня № 234 будаўніча-рэстаўрацыйных працаў).

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зладзіў шэраг пэрсанальных выстаў[3], у тым ліку выстава «Цуды» (Слуцкая галерэя мастацтва, жнівень 2009)[4], «Цуды»(«Галерэя мастацтваў» у Чырвоных казармах, Бяроза, кастрычнік-лістапад 2010)[5], «На границе реальности и сказки» (галерэя «VILNIUS», Менск, лістапад 2011), «У краіне цудаў» (Менск, 2012), «Чароўныя падарожжы» (Гарадзкая мастацкая галерэя твораў Л. Шчамялёва, Менск, 1-31 ліпеня 2015)[6]. У 2012 годзе ў Палаце прадстаўнікоў Беларусі былі выстаўленыя працы Аляксандра Салтаўца. На пачатку 2010 року ў Слуцкай галерэі мастацтва браў удзел у выставе сучасных беларускіх мастакоў «Случчыне — з любоўю»[7]. У лістападзе 2016 працы А. Сатлаўца паказаныя на Выставе карцін беларускіх мастакоў з інваліднасьцю (штаб-кватэра Сусьветнай арганізацый інтэлектуальнай уласнасьці, Жэнэва)[8]. Творы захоўваюцца ў краязнаўчых музэях Слуцка, Салігорску, Копыля, Старых Дарог, Бярозы, прыватных калекцыях Расеі, Украіны, Нямеччыны, Францыі, Гішпаніі, Канады, Італіі ды іншых краін.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Светлана Шидловская (30 чэвреня 2015) Галерея Леонида Щемелева приглашает в «Волшебные странствия» (рас.). Агентство «Минск-Новости».
  2. ^ Случчыне — з любоўю (рас.). Слуцкі край (12 лютага 2010).
  3. ^ Владимир Иванов (10 чэрвеня 2009) «Чудеса» Александра Салтавца (рас.)
  4. ^ Загадкавы сьвет Аляксандра Салтаўца (рас.). Інфа-Кур’ер (24 чэрвеня 2009).
  5. ^ Выставка картин слуцкого художника Александра Салтавца (рас.)
  6. ^ «Волшебные странствия» - выставка в Минске (рас.). AFISHA.TUT.BY. Праверана 16 сакавіка 2016 г.
  7. ^ Я знайшоў сваё шчасьце ў вёсцы (рас.) Архіўная копія ад 19 верасьня 2010 г.
  8. ^ Выставка белорусских художников открылась в штаб-квартире ВОИС в Женеве (рас.). belta.by (16 лістапада 2016).