Аляксандар Скшынецкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Скшынецкі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 лютага 1990(1990-02-28)[1] (34 гады)
Рост 173 см
Вага 74 кг[2]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Арсэнал Койданаў
Нумар 51
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2011 Партызан Менск 2 (0)
2012 Смаргонь 21 (0)
2013 Іслач 28 (0)
2014—2017 Крумкачы 109 (2)
2018 Смалявічы 29 (0)
2019 Крумкачы 25 (1)
2020—4 Арсэнал Койданаў 120 (4)
Зборныя
2008—2009 Беларусь (да 19)[d] 6 (0)
2010—2011 Беларусь (да 21) 10 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
20 красавіка 2024.

Аляксандар Скшынецкі (нарадзіўся 28 лютага 1990 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца койданаўскага «Арсэналу».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец менскага МТЗ-РІПА, які пазьней зьмяніў сваю назву на «Партызан». З 2007 году пачаў выступаць за клюбны дубль. На наступны год пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды, аднак за тры сэзоны правёў у ейным складзе толькі 10 матчаў. Пасьля вылету «Партызана» з Найвышэйшай лігі паводле вынікаў сэзону 2010 году апынуўся ў фарм-клюбе «Партызан-2». Пасьля сэзону 2011 году «Партызан» спыніў існаваньне, і Аляксандар працягнуў выступы ў Першай лізе, гуляючы за «Смаргонь» і «Іслач». У 2014 годзе стаў гульцом клюбу «Крумкачы», зь якім прайшоў шлях ад Другой лігі да Найвышэйшай. У сэзонах 2016 і 2017 гадоў быў асноўным апорным паўабаронцам каманды ў Найвышэйшай лізе.

У пачатку 2018 году рыхтаваўся да новага сэзону з «Крумкачамі», аднак пасьля ўзьнікненьня ў клюбу праблемаў з атрыманьнем ліцэнзіі на ўдзел у Найвышэйшай лізе ў сакавіку 2018 году далучыўся да «Смалявічаў»[3]. У сэзоне 2018 году быў трывалым гульцом першай адзінаццатцы смалявіцкай каманды. У студзені 2019 году стаў гульцом клюбу НФК[4]. Пакінуў каманду ў студзені 2020 году[5].

У сакавіку 2020 году ўзмоцніў склад койданаўскага «Арсэнала»[6], дзе быў трывалым гульцом стартавага складу. У студзені 2021 году стала вядома, што паўабаронца застаецца ў «Арсэнале» на наступны сэзон[7]. Паводле вынікаў сэзону 2021 году дапамог клюбу прасунуцца ў Найвышэйшую лігу, дзе заставаўся гульцом асноўнага складу ў 2022 годзе.

У пачатку 2023 году трэнаваўся з бабруйскай «Белшынай», аднак у сакавіку падпісаў новы кантракт з койданаўцамі[8]. Паводле вынікаў сэзону 2023 году дапамог камандзе вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2024 году падоўжыў пагадненьне з «Арсэналам»[9].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выступаў за юніёрскую зборную Беларусі. У 2010—2011 гадах правёў 10 матчаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі.

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Крумкачы 2016 Найвышэйшая ліга 25 0
2017 Найвышэйшая ліга 28 1
Смалявічы 2018 Найвышэйшая ліга 29 0

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]