Аляксандар Сьвяргун

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Алякса́ндар Рыго́равіч Сьвяргу́н (30 сьнежня 1903, Гічыцы — 31 жніўня 1971) — дзяяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 30 сьнежня 1903 року ў вёсцы Гічыцы (цяпер у Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці).

Ад 1923 року арганізатар і сакратар партячэйкі ў Гічыцах. У 19251927 — чалец Косаўскага раённага, Слонімскага акруговага камітэтаў КПЗБ і КСМЗБ на Слонімшчыне. Вёў прапагандысцкую працу, быў адным з арганізатараў выступу працоўных Косава ў абарону Беларускай сялянска-рабочай грамады. У 1927 арыштаваны польскімі ўладамі, у 1929 прыгавораны да 10 рокаў турмы за рэвалюцыйную дзейнасьць.

Падчас нападу СССР на Заходнюю Беларусь у верасьні 1939 року — адзін з арганізатараў узброенага атраду і стварэньня часовага рэвалюцыйнага камітэту ў Івацэвічах. Абраны дэпутатам Народнага сходу Заходняй Беларусі. У 1940 — на савецкай працы ў Берасьцейскай вобласьці.

З пачаткам вайны зь Нямеччынай — у Чырвонай арміі, ад 1943 удзельнік партызанскага руху на Берасьцейшчыне. З 1944 на савецкай працы ў Берасьці, пасьля старшыня Пружанскага гарвыканкаму. Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР (19401947).

Аўтар успамінаў пра рэвалюцыйны рух у Заходняй Беларусі, выдадзеных у калектыўным зборніку «У суровыя гады падпольля» (1958).

Памёр 31 жніўня 1971 року.

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Пружанах Берасьцейскай вобласьці імем Аляксандра Сьвергуна названая вуліца, а таксама ўсталяваная мэмарыяльная дошка на алеі «Іх імёнамі названыя вуліцы гораду».

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Свяргун Аляксандр Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — ISBN 985-11-0238-5 — С. 272
  • Свергун Александр Григорьевич (30.12.1903—31.8.1971) // Их именами названы…: Энцикл. справочник. — Мн.: БелСЭ, 1987. — С. 533. — 30 000 ас.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружанскага р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 117.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]