Аляксандар Сьвірэпа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Сьвірэпа
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 24 жніўня 1999(1999-08-24)[1] (24 гады)
Рост 180 см
Вага 67 кг[2]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дынама Берасьце (у арэндзе з Дынама Менск)
Нумар 7
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015 Вікторыя 2 (0)
2016—2022 Энэргетык-БДУ 107 (10)
2023—4 Дынама Менск 9 (1)
2024—4 Дынама Берасьце 1 (0)
Зборныя
2017 Беларусь (да 19)[d] 1 (0)
2020 Беларусь (да 21) 1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
15 сакавіка 2024.

Аляксандар Сьвірэпа (нар. 24 жніўня 1999 году) — беларускі футбаліст, абаронца берасьцейскага «Дынама». Знаходзіцца ў арэндзе зь менскага «Дынама».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клубная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец Пухавіцкай ДЮСШ. Першым трэнэрам Сьвірэпы быў Дзьмітры Ламака[3]. У 2015 годзе гуляў за мар’інагорскую «Вікторыі» ў Другой лізе. У 2016 годзе далучыўся да першалігавай «Зоркі-БДУ». Зь верасьня 2019 году замацаваўся ў стартавым складзе каманды, аднак на наступны сэзон страціў месца ў складзе клюбу, які зьмяніў назву на «Энэргетык-БДУ». У сэзоне 2018 году зрэдку зьяўляўся на полі, але часьцей заставаўся на лаве запасных. Каманда, тым часам, здабыла месца ў Найвышэйшай лізе.

Сэзон 2019 году пачынаў у клюбным дублі. 21 чэрвеня 2019 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у матчы супраць менскага «Тарпэда» (2:1). У далейшым у сэзоне 2019 году працягваў часам зьяўляцца на полі, а ў 2020 годзе ўжо трывала выходзіў у пачатковым складзе. У пачатку 2022 году быў капітанам каманды. Тады ж стаў выкарыстоўвацца на пазыцыі паўабаронцы, у той час як раней заўсёды гуляў у абароне. У выніку спартовец за сэзон адзначыўся сямю галамі і стаў другім бамбардзірам каманды пасьля Бабура Абдыхалікава, чым дапамог «Энэргетыку-БДУ» ўпершыню ў гісторыі заваяваць срэбныя мэдалі.

У сьнежні 2022 году склаў трохгадовы кантракт зь менскім «Дынама»[4]. У сакавіку 2024 году быў аддадзены ў арэнду ў «Дынама» зь Берасьця[5].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У кастрычніку 2017 году ў складзе зборнай Беларусі (да 19 гадоў) браў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 4 верасьня 2020 году згуляў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у адборачным матчы чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Нідэрляндаў (0:7)

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Энэргетык»-БДУ:

«Дынама»:

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Энэргетык-БДУ 2018 Першая ліга 6 0
Энэргетык-БДУ 2019 Найвышэйшая ліга 11 1

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]