Аляксандар Сільвановіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Аляксандар Сільвановіч (1937, Беларусь — 16 траўня 2007, Саўт-Рывэр, Нью-Джэрзі, ЗША), беларускі (у эміграцыі) грамадзкі дзеяч. Жыў у ЗША з пачатку 1950-х гадоў. Вышэйшая адукацыя. Чалец прэзыдыюму Рады БНР, чалец Рады і Кансісторыі Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, супрацоўнік Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва. Cустаршыня Кааліцыі ў абарону дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі, лабіст дапамогі Беларусі «ў змаганьні за незалежнасьць і народаўладзьдзе». Удзельнічаў у арганізаваньні і завозе ў Беларусь гуманітарнай дапамогі ахвярам Чарнобылю.