Аляксандар Ціхановіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Ціхановіч
Дата нараджэньня 13 ліпеня 1952
Месца нараджэньня Сьцяг Беларускай ССР Менск
Дата сьмерці 28 студзеня 2017
Месца сьмерці Нацыянальны сьцяг Беларусі Менск
Месца пахаваньня
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Прафэсія сьпявак
Месца працы
Інструмэнты бас-гітара і голас[d]
Супрацоўніцтва Ядвіга Паплаўская
Узнагароды
Ордэн Францішка Скарыны
Ордэн Францішка Скарыны
Народны артыст Беларусі
Народны артыст Беларусі
Заслужаны артыст Беларусі
Заслужаны артыст Беларусі

Аляксандар Рыгоравіч Ціхановіч (13 ліпеня 1952, Менск28 студзеня 2017, Менск) — беларускі эстрадны сьпявак. Заслужаны артыст Беларусі (1991), Народны артыст Беларусі (2006).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падчас вучобы ў Сувораўскай вайсковай вучэльні граў на тубе ў вайсковым духавым аркестры. У гэтыя ж гады ўваходзіў у склад маладзёжнага гурта «Факіры», які выконваў папулярныя эстрадныя кампазыцыі.

Скончыў Маладэчанскую музычную вучэльню, у 1982 годзе Беларускую кансэрваторыю. З 1971 году ў Беларускай філярмоніі, саліст ВІА «Верасы». З 1987 году саліст-вакаліст Дзяржаўнага аркестра сымфанічнай і эстраднай музыкі Беларусі. З 1988 году — стваральнік і кіраўнік (з жонкай Ядвігай Паплаўскай) першага ў Беларусі Тэатру песьні і студыі пры ім (у 2003 годзе пераўтвораны ў прадусарскі цэнтар «Прафіартвідыён»). Адначасова з 2001 году — музычны кіраўнік беларускага канала «Сталічнае тэлебачаньне». Выступаў з Паплаўскай у складзе вакальна-эстраднага дуэту. Аўтар папулярных эстрадных песень.

Указам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 сакавіка 2006 году № 185 за значны асабісты ўклад у разьвіцьцё нацыянальнай культуры, захаваньне і прапаганду лепшых музычных традыцый Аляксандру Ціхановічу і яго жонцы Ядвізе Паплаўскай нададзеныя званьні «Народны артыст Беларусі».

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альбомы ансамбля «Верасы»:[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Наша дискотека»
  • «Музыка для всех»

Самыя вядомыя песьні: «Белы сьнег» (музыка Эдуарда Ханка, слова Генадзя Бураўкіна), «Малиновка» (музыка Эдуарда Ханка, слова А. Папярэчнага), «Я у бабушки живу» (музыка Эдуарда Ханка, словы І. Шафэрана).

Альбомы Ціхановіча і Паплаўскай:[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Счастливый случай» (Фірма Мелодия, LP, 1989)
  • «Музыка любви» (Фірма Мелодия; Эдди (Менск), LP, 1995)
  • «От „Малиновки“ и до…» (Эдди. CD, 1997)
  • «Жизнь — прекрасный миг» (Master Sound, CD, 1997)
  • «Любовь судьба» (West Records, 2008)
  • «Она не могла иначе» (Беларусь, Расея, 2013)

Здымкі ў кіно[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1983 — А таксама цырк (дакумэнтальны) — ВІА «Верасы»
  • 1994 — Трэці ня лішніаніматар
  • 2004 — Неба ў гарошак — гулец у казіно
  • 2006 — Рыфмуецца з каханьнем — камэя/вакал
  • 2009 — Яблык Месяца — Сьцяпан
  • 2013 — Яна не магла інакш — Аляксандар Ціхановіч (камэо)
  • 2013 — Прытчы 4галоўны крэдытор

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская энцыкляпэдыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 512 с.: іл.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аляксандар Ціхановічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў