Аляксандра Раманоўская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандра Раманоўская
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзілася22 жніўня 1996 (27 гадоў)
Менск
ГрамадзянстваБеларусь
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяфрыстайл (акрабатыка)
Цяперашнія трэнэрыМікалай Казека(be)
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Раманоўская.

Алякса́ндра Рамано́ўская (нар. 22 жніўня 1996 году, Менск) — беларуская фрыстайлістка (акрабатыка). Пераможца і прызэр этапаў Кубку сьвету. У лютым 2016 году выйграла юніёрскі чэмпіянат сьвету па фрыстайле набраўшы 162,62 пункту[1]. Удзельніца зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году. Чэмпіёнка сьвету 2019 году[2].

Пасьля пачатку пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе Аляксандра Раманаўская актыўна выказвала сваю грамадзкую пазыцыю, падпісала ліст спартоўцаў з патрабаваньнямі да ўлады аб спыненьні гвалту й правядзеньні паўторных прэзыдэнцкіх выбараў, таксама ўступіла ў Свабоднае аб’яднаньне спартоўцаў Беларусі(be). Удзельнічала ў запісе відэазваротаў да спартыўных чыноўнікаў супраць ціску на спартоўцаў за іх грамадзкую пазыцыю. 6 кастрычніка 2020 году на сходзе фрыстайлістаў галоўнаму трэнэру нацыянальнае зборнае Мікалай Казека(be) паведамілі, што чэмпіёнка «звольнена за прагулы»[3].

У лістападзе 2020 году Раманоўская выставіла на аўкцыён залаты мэдаль Унівэрсіяды 2019 году ў Краснаярску за $900 і прадала яго ў выніку таргоў за $15000. Грошы, атрыманыя за мэдаль, пайшлі ў Беларускі фонд спартыўнай салідарнасьці для падтрымкі спартоўцаў, якія пацярпелі ад дзейнасьці рэжыму Лукашэнкі[4].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месцы ў клясыфікацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • сэзон 2011/2012: 137
  • сэзон 2012/2013: 186
  • сэзон 2013/2014: 179
  • сэзон 2014/2015: 33
  • сэзон 2015/2016: 34
  • сэзон 2016/2017: 44
  • сэзон 2017/2018: 25

Месцы на подыюме на спаборніцтвах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Лэйк-Плэсід — 31 студзеня 2015 (скокі) — 1 месца
  • Менск — 20 лютага 2016 (скокі) — 3 месца
  • Масква — 6 студзеня 2018 (скокі) — 2 месца
  • Дыр-Вэлі — 7 лютага 2019 (скокі) — 1 месца

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]