Аляксандра Сасновіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Алякса́ндра Алякса́ндраўна Сасно́віч (нарадзілася 22 сакавіка 1994 году ў Менску) — беларуская тэнісістка. Майстар спорту міжнароднай клясы. Пераможца 18 турніраў TF (11 — у адзіночным разрадзе); паўфіналістка двух юніёрскіх турніраў Вялікага шлема ў парным разрадзе (US Open-2011, Roland Garros-2012).

У тэнісе зь дзевяці гадоў; любімае пакрыцьцё — хуткі гард, найлепшы ўдар — бэкгэнд па лініі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аляксандра Сасновічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў