Аляксандра і Канстанцін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Аляксандра і Канстанцін
Інфармацыя
Гады 1998 — нашы дні
Адкуль Барысаў, Беларусь
Мова беларуская
Жанр фольк-мадэрн, поп-рок
Удзельнікі
Удзельнікі Аляксандра
Канстанцін

Алякса́ндра і Канстанці́н (A&K) — беларускі музычны дуэт, у які ўваходзяць Аляксандра Кірсанава (Аляксандра) і Канстанцін Драпеза (Канстанцін).

Дуэт «Аляксандра і Канстанцін» створаны ў 1998 годзе ў горадзе Барысаве. Першапачаткова музычная праграма складалася з кавэр-вэрсій сусьветна вядомых песень. З 1999 году працуюць у стылі фолк-мадэрн. У 2000 годзе дуэт стаў ляўрэатам ТБ-конкурса маладых артыстаў эстрады «Зорная ростань», і ў якасьці прызу атрымаў 100 гадзінаў запісу ў студыі Белтэлерадыёкампаніі. У 2001 годзе выпусцілі альбом «За ліхімі за маразамі». З таго часу й распачалася зорная кар’ера дуэта: выступы ў Беларусі, Расеі, Украіне, Казахстане, Эстоніі, Летуве, Латвіі, Баўгарыі, Польшчы, Нямеччыне.

Дуэт A&K стаў ляўрэатам многіх міжнародных конкурсаў і фэстаў: «Славянскі кірмаш у Віцебску-2002», «Ethnosfera — 2002» (Польшча), «Астана-2003» (Казахстан), «Palangos Gaida-2005» (Летува), «Discovery 2006» (Баўгарыя). Дуэт Аляксандра і Канстанцін прызнаны лепшым фолк-выканаўцам 2004 году па выніках тэлевізійнага фэсту «На скрыжаваньнях Эўропы» на Першым нацыянальным тэлеканале.

Зь песьняй «My Galileo» упершыню прадставілі Беларусь на конкурсе «Эўрабачаньне-2004» у Турцыі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1998[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Канстанцін Драпеза граў у гурце ў Барысаве. Ён пазнаёміўся з Аляксандрай, калі яна аднойчы прыйшла на рэпетыцыю гэтага гурту[1]. У кастрычніку быў створаны дуэт «Аляксандра і Канстанцін». Пачыналі музыкі з выкананьня кавэраў вядомых сусьветных гітоў. Першы канцэрт адбыўся ў лістападзе ў менскім «Стар-клюбе»[2].

1999[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

20 траўня Аляксандра удзельнічала ў тэлевізійным конкурсе маладых артыстаў «Зорная Ростань», дзе стала ляўрэатам 3-яй прэміі.

2000[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дуэт стаў ляўрэатам тэлевізійнага конкурсу маладых артыстаў эстрады «Зорная Ростань» і ў якасьці ўзнагароды атрымаў 100 гадзінаў запісу ў студыі Белтэлерадыёкампаніі. Песьня «Ой, арол, ты арол» была выкарыстана ў гукавай дарожцы да дакумэнтальнага фільма пра гісторыю Беларусі «На фоне стагоддзя» (кінастудыя «Беларусьфильм», рэжысэр — Надзея Гаркунова).

2001[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

24 лютага выступілі на «Рок-каранацыі». Прынялі ўдзел у канцэрце, прысьвечаным 30-годзьдзю «Песьняроў». Выпушчаны альбом За ліхімі за марозамі.

2002[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У падтрымку альбому За ліхімі за марозамі праведзены шэраг канцэртаў па гарадах Беларусі. У чэрвені дуэт «Аляксандра і Канстанцін» прымаюць удзел у конкурсе ў межах Эўрапейскага фэстывалю этна- і фолкмузыкі «Ethnosfera 2002» у Польшчы, дзе становіцца ляўрэатам трэцяй прэміі. Посьля гэтай падзеі дуэт «Аляксандра і Канстанцін» увайшлі ў склад Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі як самастоёная творчая адзінка[3]. У ліпені дуэт «Аляксандра і Канстанцін» стаў ляўрэатам 2-й прэміі міжнароднага фэсту Славянскі базар у Віцебску — 2002.

2003[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

30 сакавіка ўдзельнічалі у памятным канцэрце, прысьвечаным Уладзімеру Мулявіну ў Менскім Палацы Рэспублікі. Зьняты кліп на песьню «Пчолка» (2003, рэжысэры Валянцін Свіягин, Валеры Сафонов),

2004[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дуэт Аляксандра і Канстанцін прызнаны лепшым фолк-выканаўцам 2004 года па выніках тэлевізійнага фэсту «На скрыжаваннях Эўропы» на Першым нацыянальным тэлеканале. Зь песняй «My Galileo» упершыню прадставілі Беларусь на конкурсе «Эўрабачаньне-2004» у Турцыі.

2005[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

27 сакавіка адбыліся здымкі відэакліпа на песьню «Stairs of Separation» (рэжысэр — Сяргей Маеўскі).

2006[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

9 лютага выйшаў новы дыск дуэта «Аляксандра і Канстанцін» з назвай «Аўтаномная Навігацыя».

2007[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У студзені здымаўся кліп на песьню «The Money & The Mountains» (рэжысэр — Сяргей Маеўскі). 2 лютага адбыўся вялікі сольны канцэрт з праграмай «Аўтаномная навігацыя» ў канцэртнай залі Мінск[4]. У верасьні ўдзельнікі дуэту Аляксандра і Канстанцін ажаніліся[5]

2008[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1 студзеня Аляксандра і Канстанцін выступлілі на сьвяточным канцэрце ў Варне, Баўгарыя. 13 лютага ў горадзе Магілёве Аляксандра і Канстанцін выступілі на буйным супольным канцэрце з пераможцам дзіцячага Эўрабачаньня Аляксеем Жыгалковічам і брэйк-камандай «All stars». 26 лютага выдадзены канцэртны DVD з запісам песень па-ангельску «My Galileo», «The Money & The Mountains» (грошы і горы), «Stairs of Separation» (лесьвіца разьдзяленьня)[6].

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Супольныя праекты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Удзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Аляксандра Кірсанава — Скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры і мастацтваў. У дуэце вакаліст, кампазытар, аранжыроўшчык. Грае на акарыне, блок-флейце, вусным гармоніку, фартэпіяна, пэркусіі.
  • Канстанцін Драпеза — Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. У дуэце гітарыст, кампазытар, аранжыроўшчык. Грае на акустычнай і электрычнай гітары, домры, сазе.
Папярэднік
Беларусь на конкурсе песьні Эўрабачаньне
2004
Наступнік
Анжаліка Агурбаш

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Евровидение 2004. Белтелерадиокомпания(рас.)
  2. ^ Александра и Константин Продюсерский центр NONSTOPRECORDS
  3. ^ Александра и Константин — Кто есть кто в Республике Беларусь(рас.)
  4. ^ Аляксандра i Канстанцін на Беларусь на Еўрабачанні
  5. ^ Александра и Константин оформили отношения БЕЛОРУССКИЕ НОВОСТИ(рас.)
  6. ^ Афіцыйны сайт Архіўная копія ад 20 жніўня 2008 г.(бел.)
  7. ^ Александра и Константин: биография Ultra-Music(рас.)
  8. ^ М1. Тузін Гітоў. 24 кастрычніка 2013

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]