Аляксейкі (Берасьцейская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксейкі
трансьліт. Aliaksiejki
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Івацэвіцкі
Сельсавет: Стайкаўскі
Насельніцтва: 95 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1645
Паштовы індэкс: 225253
СААТА: 1234880001
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°43′40.325″ пн. ш. 25°15′33.869″ у. д. / 52.72786806° пн. ш. 25.25940806° у. д. / 52.72786806; 25.25940806Каардынаты: 52°43′40.325″ пн. ш. 25°15′33.869″ у. д. / 52.72786806° пн. ш. 25.25940806° у. д. / 52.72786806; 25.25940806
Аляксейкі на мапе Беларусі ±
Аляксейкі
Аляксейкі
Аляксейкі
Аляксейкі
Аляксейкі
Аляксейкі

Аляксе́йкі[1]вёска ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Стайкаўскага сельсавету. На поўначы вёскі праходзіць аўтастрада Р44.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першае ўпамінаньне вёскі датуецца 1559 годам. Ян Віктарын, судзьдзя Слонімскі, трымальнік івацэвіцкага двара, скардзіцца маршалку Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ) Рыгору Валовічу на тое, што «1559 року, месяца ноябра 24 дня, в пятницу, пан Лев Борысович Обрезцов[a] нет ведома для которое прычины, з многими слугами и подданными своими наехавши мцно кгвалтом на власный кгрунт именья его милости Ивачевского, на поля, на дубровы, на сеножати за селом Олисиевцы, отъехал на колько десят бочок поля, а сеножатей также на колько стирт сена, и тем дубровы и лесов не мало, копцы давные разметать и грани з сосон и з дубов вырубати а стену ново положити и копцы покопати казал».

Празь сем гадоў, у 1566 годзе, падобная межавая спрэчка зноў узьнікла паміж падданымі новага ўладальніка Івацэвіцкага маёнтку Яна Юр’евіча Багуматкі «села его Олисеевич» і людзьмі бялавіцкімі Васіля Тышкевіча. Яшчэ колькі раз у адной форме «села Ивацевичского Олисеевичы».

У 1886 годзе ў вёсцы 8 двароў, жыхароў — 184, царкоўна-прыходзкая школа[2]. У 1892 годзе Аляксееўская народная вучэльня, 83 хлопчыкі, настаўнік Восіп Паўлавіч Кацэвіч, закончыў Сьвіслацкую настаўніцкую сэмінарыю; настаўнік закона Божага, сьвятар мясцовай царквы Аляксей Асялынскі, закончыў Цьвярскую духоўную сэмінарыю[3]. у 1905 годзе: Аляксееўскае народная вучэльня, 48 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі, настаўнік Макавельскі, закончыў Гарадзенскую гімназію, гадавы аклад — 260 р.; настаўнік закона Божага, сьвятар Вядзельскі Аляксей Фаміч, з акладам у 40 рублёў[4].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2009 год — 95 чалавек
  • 1999 год — 121 чалавек

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ уладальнік маёнтку Гошчава

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 158
  2. ^ Важнейшие селения Европейской России. 1886, Санкт-Петербург, ст.77
  3. ^ Памятная книжка Гродненской дирекции народных училищ. Гродно, 1892
  4. ^ Памятная книжка Гродненской дирекции народных училищ. Гродно, 1905 г

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]