Аляксей Аўраменка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксей Аўраменка
Міністар транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь
15 студзеня 2019 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Румас
Папярэднік: Анатоль Сівак
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 11 траўня 1977(1977-05-11)
Памёр: 4 ліпеня 2023(2023-07-04) (46 гадоў)
Адукацыя:

Аляксе́й Мікала́евіч Аўра́менка (11 траўня 1977, Менск — 4 ліпеня 2023) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністар транспарту і камунікацый Беларусі (2019—2023).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію (1999), Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (2010).

Працоўную кар’еру пачаў у 1999 годзе майстрам дарожна-будаўнічага ўпраўленьня № 43 РУП «Будаўніча-мантажны трэст № 8», з 2000 году працаваў галоўным спэцыялістам аддзелу ўтрыманьня дарожнай сеткі Камітэту па аўтамабільных дарогах пры Міністэрстве транспарту і камунікацыяў. У 2001—2006 гадах быў галоўным спэцыялістам упраўленьня ўтрыманьня дарожнай сеткі Дэпартамэнту «Белаўтадар» Міністэрства транспарту і камунікацыяў.

З 2006 году працаваў ва ўпраўленьні транспарту, сувязі і інфарматызацыі Апарату Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, займаў пасады галоўнага спэцыяліста, намесьніка начальніка і начальніка. Пастановай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2013 году № 656 быў прызначаны намесьнікам міністра транспарту і камунікацыяў Беларусі, а Пастановай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 сакавіка 2016 году № 174 быў прызначаны першым намесьнікам міністра транспарту і камунікацыяў.

З 15 студзеня 2019 году прызначаны міністрам транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь[1].

Санкцыі ЭЗ, ЗША, іншых краінаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

21 чэрвеня 2021 году быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу. Паводле рашэньня Рады Эўрапейскага зьвязу(be), Аўраменка адказваў за прымусовую пасадку пасажырскага рэйсу FR4978 у Менску 23 траўня 2021 году, у выніку чаго былі арыштаваныя Раман Пратасевіч і Соф’я Сапега[2][3]. З-за гэтага ж Аўраменку ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Вялікабрытанія[4], Канада[5], Швайцарыя[6][7]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[8].

9 жніўня 2021 году таксама быў унесены ў Сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[9][10].

Раптоўна памёр 4 ліпеня 2023 году[11][12]. Пахаваны на Усходніх могілках Менска[13].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Міністрам транспарту і камунікацый Беларусі назначаны Аляксей Аўраменка. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (15 студзеня 2019).
  2. ^ COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex(en), 21.06.2021
  3. ^ Евросоюз утвердил новый пакет санкций против представителей Беларуси. Кто в списке? (рас.). БелсатПраверана 2021-06-27 г. Архіўная копія ад 2021-06-27 г.
  4. ^ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (анг.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (2021-06-25).
  5. ^ Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List. Міністэрства міжнародных справаў Канады(en) (2015-10-19). Праверана 2021-06-29 г.
  6. ^ Michael Shields; Kevin Liffey. (2021-07-07) Swiss widen sanctions list against Belarus (анг.). ReutersПраверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
  7. ^ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (2021-07-07). Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
  8. ^ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу (2021-07-06). Праверана 2021-09-10 г.
  9. ^ Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША (2021-08-09). Праверана 2021-08-10 г. Архіўная копія ад 2021-08-09 г.
  10. ^ США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список (рас.). ZERKALO.IO(be) (2021-08-09). Праверана 2021-08-10 г. Архіўная копія ад 2021-08-09 г.
  11. ^ [https://nashaniva.com/320822 Раптоўна памёр 46-гадовы міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка ] Наша Ніва, 5-07-2023
  12. ^ На 47-м годзе жыцця памёр міністр транспарту і камунікацый Беларусі, bar24.by 5-07-2023
  13. ^ Автобизнес. Умер министр транспорта и коммуникаций Беларуси Алексей Авраменко.