Аляксей Вакуліч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксей Вакуліч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 24 чэрвеня 1998(1998-06-24)[1] (25 гадоў)
Рост 179 см
Вага 65 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Арсэнал Тула
Нумар 34
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2016—2017 Менск 1 (0)
2018 Энэргетык-БДУ 12 (0)
2018 Баранавічы 12 (3)
2019—2020 Смалявічы 40 (6)
2020—2021 Велес[d] 28 (0)
2021 Рух Берасьце 9 (0)
2022—2023 Дынама Менск 45 (0)
2024—4 Арсэнал Тула
Зборныя
2016 Беларусь (да 19)[d] 2 (0)

Аляксе́й Ваку́ліч (нарадзіўся 24 чэрвеня 1998 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца расейскага клюбу «Арсэнал».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец ДЮСШ гораду Івацэвічы. Юнаком трапіў у структуру гарадзенскага «Нёмана», дзе ў 2015 годзе пачаў выступаць за дубль. У студзені 2016 году малады паўабаронца далучыўся да складу «Менску»[3], дзе таксама пачаў пераважна выступаць за дубль. 23 траўня 2016 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, калі зьявіўся на замену напрыканцы матчу супраць «Гарадзеі» (2:1). Гулец таксама згуляў за асноўную каманду «Менску» ў адным матчы Кубка Беларусі. У сакавіку 2017 году гуляў у чвэрцьфінале Кубка Беларусі супраць БАТЭ, аднак пазьней больш не прыцягваўся да асноўнай каманды «мяшчанаў», выступаючы выключна за дубль.

У лютым 2018 году праглядваўся ў «Смалявічах», але беспасьпяхова[4]. Пачатак сэзону 2018 году напаткаў гульца з складзе «Энэргетыка-БДУ»[5]. У жніўні 2018 году перабраўся ў «Баранавічы»[6]. У сьнежні 2018 году дапоўніў склад «Смалявічаў»[7]. Паводле вынікаў сэзону 2019 году дапамог камандзе выйсьці ў Найвышэйшую лігу. У 2020 годзе заставаўся асноўным гульцом смалявічцаў. У ліпені 2020 году пакінуў клюб[8].

У жніўні 2020 году далучыўся да складу расейскага клюбу «Велес»[9], дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У 2021 годзе стаў часьцей заставацца на лаўцы запасных. У чэрвені 2021 году стала вядома, што расейскі клюб ня будзе падаўжаць пагадненьне з футбалістам[10], і неўзабаве той падпісаў двухгадовы кантракт зь берасьцейскім «Рухам»[11]. Гуляў пераважна ў пачатковым складзе берасьцейскае дружыны. 7 кастрычніка 2021 году ў матчы супраць менскага «Дынама» быў выдалены з поля на 30-й хвіліне за грубую гульню. У выніку «Рух» саступіў зь лікам 1:3, а абаронца атрымаў дыскваліфікацыю на 6 матчаў, якая апасьля была скарочаная да 4 матчаў. Гулец больш не зьяўляўся на полі ў сэзоне 2021 году.

У пачатку 2022 году рыхтаваўся да новага сэзону з «Рухам», аднак у сакавіку, пасьля таго як берасьцейскі клюб зьняўся з Найвышэйшай лігі, склаў працоўную дамову з сталічным «Дынама»[12]. Замацаваўся ў стартавым складзе дынамаўцаў, але ўвосень пачаў часам заставацца на лаве рэзэрвовых. У сьнежні 2022 году падоўжыў пагадненьне зь менскім клюбам[13].

У сьнежні 2023 году далучыўся да складу расейскага «Арсэналу»[14].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У лістападзе 2016 году выступаў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы.

Дасягненні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Менск 2016 Найвышэйшая ліга 1 0
Энэргетык-БДУ 2018 Першая ліга 12 0
Баранавічы 12 3

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Aleksey Vakulich // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2022/vakulich-aleksei
  3. ^ Вакулич подписал контракт с «Минском»  (рас.)
  4. ^ Лухтанов, Завадский на просмотре в «Смолевичах», Карп, Вакулич покинули команду  (рас.)
  5. ^ 1-я лига. Анонс сезона. «Локо» в Хойниках. Новополоцк и Мозырь: надолго? Архівавана 6 мая 2019.  (рас.)
  6. ^ Нулевая ничья. Чем закончилась встреча ФК «Барановичи» со «Слонимом-2017»  (рас.)
  7. ^ Бразевич остался у руля "Смолевичей". Клуб подписал Барсукова и Вакулича  (рас.)
  8. ^ Ращеня и еще 4 игрока покинули «Смолевичи»  (рас.)
  9. ^ Вакулич сменил "Смолевичи" на российский "Велес"  (рас.)
  10. ^ "Велес" не стал продлевать контракт с Вакуличем  (рас.)
  11. ^ "Рух" объявил о подписании контракта с Вакуличем  (рас.)
  12. ^ Алексей Вакулич будет выступать за минское "Динамо"  (рас.)
  13. ^ Бегунов и Вакулич продлили контракты с минским "Динамо" (рас.). football.by (2022-12-06). Праверана 2022-12-12 г.
  14. ^ Не только Бахар. Тульский "Арсенал" представил двух новичков из минского "Динамо" (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]