Аляксей Аляксеевіч Волкаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Аляксей Волкаў»)
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Волкаў.
Аляксей Волкаў
Першы сакратар ЦК камуністычнай партыі БССР
11 жніўня 1937 — 18 чэрвеня 1938
Папярэднік: Васіль Шаранговіч
Наступнік: Панцеляймон Панамарэнка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 7 студзеня 1890(1890-01-07)
Дзьмітрыева, Разанская губэрнія, Расейская імпэрыя
Памёр: 4 сакавіка 1942(1942-03-04) (52 гады)
Масква, Расея
Партыя: КПСС
Адукацыя: курсы марксізму-ленінізму пры ЦК РКП(б) — ВКП(б) (1925—1927)[1]

Аляксе́й Аляксе́евіч Во́лкаў (па-расейску: Алексе́й Алексе́евич Во́лков; 7 студзеня [ст. ст. 26 сьнежня] 1891, в. Дзьмітрыева, Разанскай губэрні, Расейская імпэрыя4 сакавіка 1942, Масква, СССР[1]) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч, кіраўнік ЦК КПБ з 1937 да 1938 году.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1915 годзе Волкаў стаў сябрам РСДРП(б). Пасьля рэвалюцыі, у 1917 годзе ўзначаліў завадзкі камітэт, стаў кіраўніком кантрольнай камісіі ў Петраградзе. У 1917—1918 гадах змагаўся ў Грамадзянскай вайне на баку Чырвонай арміі. З чэрвеня 1918 году да жніўня 1920 году быў кіраўніком аддзелу аховы здароўя, сябрам Выканаўчага камітэту раённага Савету Петраграду. У 1919—1920 гадах зноў знаходзіўся ў шэрагах Чырвонай Арміі. У 1920 годзе стаў адказным арганізатарам раённага камітэту РКП(б) ў Петраградзе. З 1920 году да лістападу 1921 году Волкава прызначылі кіраўніком Выканаўчага камітэту Ташкенцкага Савету. Потым, да красавіка 1922 году, быў намесьнікам кіраўніка Камітэту дапамогі галадаючым Туркестана. Да ліпеня 1922 году ўзначальваў галоўнае ўпраўленьне камунальнай гаспадаркі Народнага камісарыяту ўнутраных страваў Туркестанскай АССР. Да лістапада 1922 году працаваў народным камісарам сацыяльнага забесьпячэньня Туркестанскай АССР, а ў сьнежні намесьнікам народнага камісара сац. забесьпячэньня. Са сьнежня 1922 году да сакавіка 1923 году быў адказным сакратаром Паўтарацкага ўезнага камітэта КП(б) Туркестану. Да верасьня 1923 году працаваў адказным сакратаром Краснаводзкага ўезнага савета КП(б) Туркестана. У 1923—1924 гадах адказны сакратар Мерскага ўезнага савету КП(б) Туркестану. Са сьнежня 1924 году да 1925 году быў прызначаны намесьнікам Цэнтральнай кантрольнай камісіі КП(б) Туркмэніі.

У 1927—1929 гадах Волкаў быў скіраваны ва Ўкраіну на пасаду кіраўніка Луганскай акружной кантрольнай камісіі КП(б) Украіны. З 29 лістапада 1929 году да 5 чэрвеня 1930 году быў сябрам цэнтральнай кантрольнай камісіі КП(б) Украіны. Адначасова быў кіраўніком камісіі па раскулачваньні выканкаму Пугачоўскага акружнога савету.

У 1930—1932 гадах прызначаны кіраўніком Ніжне-Волскага краявога аддзела працы. З 1932 году быў пераведзены ў Маскву, на пасаду інструктара маскоўскага гаркаму ВКП(б). З 1933 да 1937 году быў першым сакратаром Кіраўскага раённага камітэту ВКП(б) Масквы. Адначасова з 29 траўня 1937 да 11 жніўня 1937 году выконваў абавязкі другога сакратара Маскоўскага гаркаму ВКП(б).

З 11 жніўня 1937 году да 18 чэрвеня 1938 году Волкаў — в. а. першага сакратара ЦК КП(б) Беларусі і адначасова сябра бюро ЦК КП(б) Беларусі[2]. Пад час яго кіраваньня па БССР пракацілася хваля рэпрэсіяў. Па сьведчаньнях, Волкаў не займаўся кіраўніцтвам, а быў памагатым НКУС і гэты абавязак выконваў з задавальненьнем[3].


« Новы сакратар ЦК партыі Волкаў быў грубым дэспатам з прыёмамі чэкіста першых гадоў савецкага ладу. Малакультурны і бессаромны ў выразах, ён рабіў адмоўнае ўражаньне. Час праводзіў у выступленьнях на розных сходах, дзе «граміў» ворагаў народу. Направа і налева прыпісваў абраным ахвярам разнастайныя злачынствы, галоўным чынам шпіянаж і шкодніцтва. Пасьля такой характарыстыкі агентам НКУС заставалася толькі падбіраць ахвяры і накіроўваць іх у скляпеньні. Давялося чуць аповед аднаго прафэсара па скураных захворваньнях Пракапчука. На сходзе мэдыцынскіх работнікаў у сваім выступленьні Волкаў абвінаваціў прафэсара ў распаўсюджваньні сярод пацыентаў вэнэрычных хваробаў з мэтай шкодніцтва. А між тым, з савецкага пункту погляду прафэсар Пракапчук менш за ўсё выклікаў сумненьняў у палітычнай добранадзейнасьці. У мінулым партызан савецка-польскай вайны, пасьля заканчэньня мэдыцынскага інстытуту як надзейны чалавек і камуніст, як спэцыяліст, што падаваў надзеі, ён быў камандзіраваны ў Парыж для ўдасканаленьня па спэцыяльнасьці. Пасьля абвінавачваньня на сходзе Волкаў не дазволіў Пракапчуку выступіць з апраўданьнем. »

—С. Кандыбовіч

Зь ліпеня 1938 году да 20 кастрычніка 1938 году Волкаў працаваў кіраўніком СНК Чуваскай АССР. З 1 кастрычніка 1938 году да 4 сакавіка 1940 году быў першым сакратаром Чуваскага абласнога камітэту ВКП(б). З 21 сакавіка 1939 да 20 лютага 1941 году сябра Цэнтральнай рэвізійнай камісіі ВКП(б).

У 1940 годзе прызначаны намесьнікам кіраўніка Прэзыдыюму Ўсесаюзнага Савету лесапрамысловай каапэрацыі.

Памёр 4 сакавіка 1942 году ў Маскве.

Папярэднік
Васіль Шаранговіч
Першы сакратар ЦК КП(б)Б
11 жніўня 1937 — 18 чэрвеня 1938
Наступнік
Панцеляймон Панамарэнка

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. — Мн.: БГА, 2000. — 160 с. — ISBN 985-6374-15-4