Аляксей Касьцякоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксей Касьцякоў
Алексей Николаевич Костяков
Дата нараджэньня 16 (28) сакавіка 1887
Месца нараджэньня Серпухаў, Маскоўская губэрня, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 30 жніўня 1957(1957-08-30)[1] (70 гадоў)
Месца сьмерці Масква, РСФСР, СССР
Месца пахаваньня
Месца вучобы Маскоўскі сельскагаспадарчы інстытут
Занятак навуковец
Навуковая сфэра мэліярацыя
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук[d] і доктар сельскагаспадарчых навук[d]
Узнагароды
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Сталінская прэмія — 1951 Сталінская прэмія — 1952

Аляксе́й Мікала́евіч Касьцяко́ў (28 сакавіка [ст. ст. 16 сакавіка] 1887, Серпухаў, цяпер у Маскоўскай вобласьці30 жніўня 1957, Масква, РСФСР) — савецкі навуковец, чалец-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1933), акадэмік УАСГНІЛ(ru) (1935). Заснавальнік савецкай мэліярацыйнай навукі. Доктар тэхнічных і сельскагаспадарчых навук, прафэсар.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1912 скончыў Маскоўскі сельскагаспадарчы інстытут. У 1912—1919 роках упершыню ў Расеі зладзіў правядзеньне досьледна-мэліярацыйных гідрамодульных дасьледаваньняў.

Дзякуючы ягоным намаганьням пры Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэміі, Маскоўскім інстытуце інжынэраў воднай гаспадаркі ствараліся катэдры мэліярацыі. Заснавальнік і дырэктар (19231929) Інстытута сельскагаспадарчай мэліярацыі.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Распрацаваў спосабы і мэтады плянаваньня, праектаваньня і будаўніцтва мэліярацыных сыстэмаў ва ўмовах сацыялістычнай сельскай гаспадаркі. Распрацаваў вучэньне пра рэжымы арашэньня і тэхніку паліву сельскагаспадарчых культураў, мэтады барацьбы са стратамі вады і інш.

Асноўныя працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Избранные труды, т. 1—2, М., 1961
  • Основы мелиораций, 6 изд., М., 1960

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Імя Касьцякова ад 1958 року мае Ўсесаюзны навукова-дасьледчы інстытут гідратэхнікі і мэліярацыі.

У 1958 імем Касьцякова названая вуліца ў Маскве[2]. Ягонае імя носіць таксама вуліца ў Пружанах Берасьцейскай вобласьці.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Костяков Алексей Николаевич // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  2. ^ Имена московских улиц. Топонимический словарь. Улица Костякова(недаступная спасылка) (рас.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касцякоў Аляксей Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — ISBN 985-11-0144-3 — С. 165.
  • Костяков Алексей Николаевич (28.3.1887-30.8.1957) // Их именами названы…: Энцикл. справочник. — Мн.: БелСЭ, 1987. — С. 310. — 30 000 ас.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]