Аляксей Навальны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алексей Навальны
Навальны падчас выбараў мэра Масквы ў 2013 годзе
Навальны падчас выбараў мэра Масквы ў 2013 годзе
17 лістапада 2013 — 19 траўня 2018
Наступнік Ivan Zhdanov[d]
28 сакавіка 2019 — 17 студзеня 2021
Папярэднік Ivan Zhdanov[d]
Наступнік Leonid Volkov[d]
Папярэднік: Владимир Путин
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 4 чэрвеня 1976 (47 гадоў)
Бутынь, Адзінцоўскі раён, Расейская СФСР, СССР
Памёр: 16 лютага 2024(2024-02-16)[1][2][3][…] (47 гадоў)
Партыя: Партыя прагрэсу
Сужэнец: Юлія Барысаўна Навальная (да 2013 г.)
Дзеці: Дачка: Дар’я,
сын: Захар
Бацька: Анатоль Іванавіч Навальны
Маці: Людміла Іванаўна Навальная
Адукацыя: юрыдычны факультэт Расейскага ўнівэрсытэту дружбы народаў
Узнагароды: Прэмія імя Андрэя Сахарава (2021)

Аляксей Анатолевіч Навальны (па-расейску: Алексей Анатольевич Навальный; 4 чэрвеня 1976 году, Бутынь, Адзінцоўскі раён, Маскоўская вобласьць, РСФСР, СССР — 16 лютага 2024 году, Папраўчая калёнія № 3, Харп, Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга, Цюменская вобласьць, Расея[9]) — расейскі дзяржаўны й грамадзкі дзеяч, прадпрымальнік. Стваральнік «Фонду змаганьня з карупцыяй», які аб’ядноўвае зьвязаныя з сабою праекты, скаваныя, як абвяшчаецца стваральнікамі, супраць карупцыі й дзяржаўнай прапаганды («Расьпілоўваньне», «Рос Яма», «Рос Выбары», «Добрая машына праўды», «РосЖКХ»). Вядомы сваімі расьсьледаваньнямі пра карупцыю ў Расеі. Аўтар аднаго з самых рэйтынгавых грамадзка-палітычных блогаў у «Жывым Часопісе». Былы раднік рады дырэктараў кампаніі «Аэрафлёт».

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1998 годзе Аляксей Навальны скончыў юрфак РУДН, папоўніўшы касту маладых расійскіх юрыстаў. Пасля атрымання першай вышэйшай адукацыі ён адразу паступіў у фінансавую акадэмію пры ўрадзе РФ, якую скончыў у 2001 годзе.

У 2010 годзе Навальны зноў сеў на студэнцкую лаву. На гэты раз прадметам вывучэння стала праграма "Yale World Fellows" знакамітага амерыканскага Ельскага ўніверсітэта. Гэтая праграма накіравана на навучанне лідараў новай фармацыі, якія ўмеюць і жадаюць весці міжнародны дыялог. Можна выказаць здагадку, што менавіта там і вырашылася яго далейшы лёс.

Заняў другое месца на выбарах мэра Масквы 2013 году, атрымаў 27,24 % галасоў выбарцаў, саступіўшы Сяргею Сабяніну. З 17 лістапада 2013 году да 19 траўня 2018 году ўзначальваў Цэнтральны савет палітычнай партыі «Партыя прагрэсу». У сьнежні 2016 году заявіў пра намер браць удзел у выбарах прэзыдэнта Расеі, якія адбыліся ў сакавіку 2018 году.

З пачатку 2010-х гадоў праходзіць абвінавачаным, адказчыкам і сьведкам па шэрагу крымінальных, адміністрацыйных, грамадзянскіх і арбітражных справаў. Найболей гучнымі зь іх зьяўляюцца «Справа Кіраўлесу» і «Справа Іў Рашэ». У ліпені 2013 году быў асуджаны Кіраўскім абласным судом па «справе Кіраўлесу» на 5 гадоў умоўна, у 2016 годзе Вярхоўны суд РФ скасаваў гэты прысуд, у лютым 2017 году Кіраўскім аблсудом прысуджаны паўторна да 5 гадоў пазбаўленьня волі ўмоўна, прысуд уступіў у законную сілу. Па справе «Іў Рашэ» 30 сьнежня 2014 году Навальны прысуджаны да 3,5 году пазбаўленьня волі ўмоўна (прысуд уступіў у законную сілу).

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]