Аляксей Наско

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксей Наско
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 жніўня 1996(1996-08-15)[1] (27 гадоў)
Рост 188 см
Вага 82 кг[2]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Сагдыяна Джызак[d]
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2016 Нёман Горадня 10 (0)
2016 Смаргонь 12 (1)
2017—2019 Энэргетык-БДУ 54 (7)
2019—2020 Дынама Берасьце 0 (0)
2019—2020 Энэргетык-БДУ 30 (2)
2020 Энэргетык-БДУ 5 (0)
2021—2023 БАТЭ 18 (0)
2021 Тарпэда-БелАЗ 12 (0)
2022 Мактаарал 10 (1)
2023 Бунядкор[d] 25 (2)
2024—4 Сагдыяна Джызак[d]
Зборныя
2017 Беларусь (да 21) 1 (0)

Аляксей Наско (нарадзіўся 15 жніўня 1996 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца узбэцкага клюбу «Сагдыяна».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец ДЮСШ «Белкард». З 2012 году пачаў выступаць за дубль гарадзенскага «Нёмана». У сэзоне 2014 году замацаваўся ў рэзэрвовай камандзе гарадзенцаў. Перад сэзонам 2015 году значная колькасьць маладых гульцоў, у тым ліку і Наско, была пераведзеная ў асноўны склад. 21 сакавіка 2015 году дэбютаваў у першай камандзе «Нёмана» ў першым матчы чвэрцьфіналу Кубка Беларусі супраць БАТЭ (0:1), выйшаўшы на замену ўжо ў кампэнсаваны час. 30 траўня 2015 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 68-й хвіліне матчу супраць «Граніта» (2:0).

У першай палове сэзону 2016 году выступаў пераважна за дубль, у той час як за галоўную каманду згуляў толькі адзін матч. У жніўні 2016 году быў аддадзены ў арэнду «Смаргоні»[3]. Па заканчэньні сэзону 2016 году вярнуўся ў Горадню[4], аднак сэзон 2017 году распачаў у складзе сталічнага «Энэргетыка-БДУ». На наступны сэзон стаў капітанам каманды і ў якасьці трывалага гульца асноўнага складу дапамог ёй прасунуцца ў Найвышэйшую лігу.

У лютым 2019 году падоўжыў кантракт зь менскім клюбам[5]. У сэзоне 2019 году заставаўся асноўным гульцом сталічнай каманды, толькі з чэрвеня перастаў зьяўляцца на полі праз траўмы. У ліпені 2019 году падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Дынама», аднак застаўся ў «Энэргетыку-БДУ» на правах арэнды да сканчэньня сэзону[6]. У верасьні акрыяў пасьля траўмы і вярнуў месца ў пачатковым складзе. У сьнежні 2019 году вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[7], але неўзабаве зноў далучыўся да «Энэргетыка-БДУ»[8]. У верасьні 2020 году, скасаваўшы пагадненьне з дынамаўцамі, стаў гульцом сталічнага клюбу на трывалай аснове[9]. Хутка склаў кантракт з барысаўскім БАТЭ, які пачаў дзеіць з 1 студзеня 2021 году[10].

У складзе барысаўчанаў звычайна выходзіў на замену. У ліпені 2021 году быў аддадзены ў арэнду ў «Тарпэда-БелАЗ»[11], дзе гуляў пераважна ў першай адзінаццатцы. Па заканчэньні арэнды ў студзені 2022 году вярнуўся ў БАТЭ[12]. У ліпені 2022 году на правах арэнды далучыўся да казаскага «Мактааралу»[13]. У студзені 2023 году па вяртаньні з арэнды пачаў трэнавацца з БАТЭ[14], а ў лютым быў аддадзены ў арэнду ва ўзбэцкі «Бунядкор»[15]. У студзені 2024 году падпісаў кантракт з «Сагдыянай»[16].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

26 сакавіка 2017 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), выйшаўшы ў стартавым складзе таварыскага матчу супраць зборнай Латвіі (3:4).

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Нёман 2015 Найвышэйшая ліга 9 0
2016 Найвышэйшая ліга 1 0
Смаргонь Першая ліга 12 1
Энэргетык-БДУ 2017 Першая ліга 16 0
2018 Першая ліга 27 7

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Aleksey Nosko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б https://fcbate.by/ru/team/first-team/id7155
  3. ^ «Неман» отдал трех игроков дубля в аренду командам первой лиги (рас.)
  4. ^ Новости ФК "Сморгонь". (рас.) 2016-11-17 г. Архіўная копія ад 2016-12-06 г.
  5. ^ Носко продлил контракт с "Энергетиком-БГУ" (рас.)
  6. ^ Брестское "Динамо" объявило о подписании контрактов с Носко и Садовским (рас.)
  7. ^ Носко, Мирошников, Ковальчук и Садовский возвращаются в брестское «Динамо» (рас.)
  8. ^ Носко останется в "Энергетике-БГУ", Флавио и Полубояринов покинули команду (рас.)
  9. ^ Алексей Носко больше не принадлежит брестскому "Динамо" (рас.)
  10. ^ Носко перейдет в БАТЭ (рас.)
  11. ^ "Торпедо-БелАЗ" арендовало Носко у БАТЭ (рас.)
  12. ^ Соловей в Солигорске (рас.) Архіўная копія ад 2022-03-13 г.
  13. ^ БАТЭ отдал Алексея Носко и Нурадина Идриса в аренду (рас.)
  14. ^ "Желто-синие" начали второй предсезонный сбор (рас.) Афіцыйны сайт барысаўскага БАТЭ
  15. ^ Узбекистанский "Бунедкор" арендовал у БАТЭ Виктора Сотникова и Алексея Носко (рас.)
  16. ^ Алексей Носко стал игроком "Согдианы" (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]