Аляксей Плясуноў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксей Плясуноў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 студзеня 1991(1991-01-03)[1] (33 гады)
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2011 Віцебск 2 (0)
2012—2013 Полацак 41 (3)
2013—2014 Віцебск 15 (0)
2014—2016 Слонім-2017 51 (2)
2016 Мікашэвічы 15 (0)
2017 Ворша 14 (0)
2017 Нафтан 12 (1)
2018 Мікашэвічы 13 (0)
2018—2022 Нафтан 120 (5)
2023 Маладэчна-2018 14 (2)

Аляксей Плясуноў (нарадзіўся 3 студзеня 1991 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 2008 году пачаў выступаў за дубль «Віцебску». У 2010 годзе згуляў у двух матчах за асноўную каманду. Пасьля вылету «Віцебску» з Найвышэйшай лігі паводле вынікаў сэзону 2011 году перайшоў у «Полацак», дзе быў асноўным гульцом. Улетку 2013 году празь фінансавыя цяжкасьці полацкага клюбу поруч з большасьцю іншых гульцоў пакінуў каманду і вярнуўся ў «Віцебск». У пачатку 2014 году страціў месца ў асноўнай камандзе, і ўлетку перайшоў у «Слонім», дзе цягам двух гадоў быў адным з асноўных гульцоў.

У ліпені 2016 году стаў гульцом мікашэвіцкага «Граніту»[2]. Неўзабаве замацаваўся ў пачатковым складзе каманды, але ня здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу. У лютым 2017 году праходзіў прагляд у наваполацкім «Нафтане», але не падышоў камандзе[3], і ў выніку пачаў сэзон 2017 у складзе «Воршы»[4]. У ліпені 2017 году ўсё ж такі прыяднаўся да «Нафтану»[5], дзе стаў гульцом асноўнага складу.

У пачатку 2018 году трэнаваўся разам з «Крумкачамі», а ў лютым далучыўся да «Граніту»[6], зь якім неўзабаве падпісаў кантракт. У ліпені таго ж году пакінуў «Граніт»[7] і вярнуўся ў «Нафтан», дзе доўгі час рэгулярна гуляў у асноўным складзе, быў капітанам каманды. Пакінуў наваполацкі клюб па заканчэньні сэзону 2022 году, у якім «Нафтан» перамог у Першай лізе і вярнуўся ў Найвышэйшую лігу[8].

У лютым 2023 году стаў гульцом «Маладэчна»[9]. Пакінуў клюб у ліпені 2023 году[10].

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Слонім 2016 Першая ліга 13 2
Граніт Найвышэйшая ліга 15 0
Ворша 2017 Першая ліга 14 0
Нафтан Найвышэйшая ліга 12 1
Граніт 2018 Першая ліга 13 0
Нафтан 12 2

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]