Аляксей Пятроў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксей Пятроў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 30 красавіка 1991(1991-04-30)[1] (32 гады)
Рост 178 см
Вага 72 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2014 Шахцёр Салігорск 20 (2)
2012 Хваля 11 (3)
2013 Дынама Берасьце 9 (1)
2013 Іслач 7 (0)
2015—2016 Гарадзея 45 (12)
2017 Іслач 5 (0)
2017 Ліда 11 (1)
Зборныя
2010—2011 Беларусь (да 21) 3 (0)

Аляксей Пятроў (нарадзіўся 30 красавіка 1991 году) — колішні беларускі футбаліст, нападнік.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачаў кар’еру ў салігорскім «Шахцёры». Спачатку гуляў за дубль, потым пачаў трапляць у асноўны склад. Першую палову сэзону 2012 году правёў у арэндзе ў пінскай «Хвалі», а пасьля вярнуўся ў Салігорск.

У сакавіку 2013 году на правах арэнды стаў гульцом берасьцейскага «Дынама»[2], аднак ужо ў жніўні 2013 году быў накіраваны ў арэнду да клюбу «Іслачы»[3]. У першым жа матчы ў кашулі «Іслачы» атрымаў траўму, празь якую выбыў на месяц, але пазьней вярнуўся ў асноўны склад. Па заканчэньні сэзону 2013 году вярнуўся з арэнды ў салігорскі «Шахцёр»[4], у сэзоне 2014 году гуляў пераважна за дубль салігорскага клюбу. У красавіку 2015 году падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[5]. У сьнежні 2015 году падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на наступны сэзон[6]. У сэзоне 2016 году звычайна выходзіў на замену на сканчэньне матчаў. Да сэзону 2017 году рыхтаваўся разам з «Гарадзеяй», але ў сакавіку 2017 году вярнуўся ў «Іслач»[7], які пакінуў у ліпені 2017 году[8]. У жніўні 2017 году перайшоў у клюб «Ліда»[9], які пакінуў па заканчэньні сэзону[10].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Гарадзея 2015 Першая ліга 20 11
2016 Найвышэйшая ліга 25 1
Іслач 2017 Найвышэйшая ліга 5 0
Ліда Першая ліга 11 1

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]