Аляксей Сучкоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксей Сучкоў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 чэрвеня 1981 (42 гады)
Ліда, БССР
Рост 188 см
Вага 83 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999
2000
2001—2002
2002—2004
2004
2004—2007
2008—2009
2009
2009
2010
2011—2013
2013
2014—2017
Нёман-Белкард
Нёман Масты
Нёман-Белкард
Карпаты
Шыньнік
Карпаты
Харкаў
Шахцёр Салігорск
Нёман Горадня
Шахтар Караганда
Нёман Горадня
Тарпэда-БелАЗ
Нафтан
2 (0)
29 (7)
45 (3)
26 (1)
2 (0)
80 (4)
27 (0)
12 (2)
12 (2)
30 (3)
28 (0)
22 (2)
101 (8)
Зборныя
2004—2006 Беларусь 7 (0)

Аляксей Сучкоў (нарадзіўся 10 чэрвеня 1981 году, Ліда, БССР) — колішні беларускі футбаліст і трэнэр, паўабаронца. За сваю кар’еру выступаў у чэмпіянатах Беларусі, Украіны, Расеі й Казахстану, акрамя таго мае ў сваім актыве 7 матчаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец футбольнай школы футбольнага клюбу «Ліда». Пачаў кар’еру ў 1999 годзе, выступаючы за моладзевы склад клюбу. У 2000 годзе перайшоў у аднайменны клюб з Мастоў, праз год вярнуўся ў Горадню, дзе правёў 45 матчаў. У 2002 годзе быў набыты львоўскімі «Карпатамі», праз 2 гады быў прададзены ў яраслаўскі «Шыньнік», дзе адгуляў толькі дзьве гульні. Пасьля вяртаньня зь Яраслаўля вярнуўся ў львоўскі клюб, у якім выступаў да канца 2007 году.

У міжсэзоньне адправіўся ў «Харкаў», але пасьля ягонага вылету зь першай лігі вярнуўся ў Беларусь. Там згуляў за салігорскі «Шахцёр», у якім прымудрыўся адзначыцца са знакам «мінус», то бок кіраўніцтва клюбу зволіла гульца з каманды за п’янства, аднак Сучкоў адмаўляў гэтае[1]. Таксама ён згуляў за родны «Нёман», а праз год зьехаў у Казахстан выступаць за карагандзінскіх «гарнякоў». У канцы 2010 году скасаваў кантракт па ўзаемнай згодзе[2] і неўзабаве вярнуўся ў «Нёман». У 2013 годзе перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ»[3]. У студзені 2014 году перайшоў у наваполацкі «Нафтан»[4]. Пасьля сэзону 2017 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб «Нафтану»[5].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У зборнай Беларусі правёў 7 матчаў, зь іх у пяці выходзіў на замену, аднак большасьць з гэтых гульняў былі таварыскімі.

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Нафтан 2015 Найвышэйшая ліга 22 3
2016 Найвышэйшая ліга 26 1
2017 Найвышэйшая ліга 26 1

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]