Аляксей Шэін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксей Шэін
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 13 ліпеня 1976(1976-07-13) (47 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці журналіст, пісьменьнік, палітык
Мова беларуская мова[1]
Узнагароды
Эксьлібрыс[d]

Аляксе́й Шэ́ін (нарадзіўся 13 ліпеня 1976 году, Менск) — беларускі хрысьціянскі пісьменьнік, журналіст, грамадзкі дзеяч.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў школу з мастацкім ухілам у Горадні, філялягічны факультэт БДУ.

Навучаўся ў магістратуры Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту (Вільня, Летува), у Haggai Institute (Гаваі, ЗША). Прайшоў праграму абмену для прафэсіяналаў Community Connections па тэме культуры ў Паўночнай Караліне (ЗША). Скончыў «Сцэнарную майстэрню Аляксандра Малчанава» (Масква).

Зьяўляецца арганізатарам курсаў беларускай мовы «Моваведа».

Адзін з заснавальнікаў «Маладога Фронту». У 2000—2004 гадох — намесьнік старшыні МФ. З 1999 да 2003 — сябра Сойму і Ўправы Партыі БНФ, прэс-сакратар партыі. У 2001 годзе — прэсавы сакратар старшыні Палітычнай рады дэмакратычных сілаў Сямёна Домаша. У 2005—2006 гадох — прэсавы сакратар, а затым — сьпіч-райтэр кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча.

Журналіст, аўтар публікацыяў у друкаваных выданьнях і ў інтэрнэце. Друкаваўся ў газэтах «Свабода», «Літаратура і Мастацтва», «Наша слова», «Беларуская маладзёжная», «Наша Ніва», «Народная Воля» і іншых. Працаваў у інфармацыйнай кампаніі БелаПАН.

Адзін з ініцыятараў аднаўленьня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі[2]. У межах БХД займаўся пераважна кампаніяй «Моцная сям’я — моцная Беларусь», якая выступае за падтрымку сямейных каштоўнасьцяў. Таксама Аляксей Шэін быў адным з ініцыятараў правядзеньня кампаніі «За свабоду сумленьня», у ходзе якой было сабрана больш за 50 000 подпісаў жыхароў Беларусі за зьмены ў рэлігійнае заканадаўства. Адзін з каардынатараў гэтай кампаніі.

У 2015 годзе выйшаў ягоны дэбютны раман «Сем камянёў».

Аўтар і рэжысэр дакумэнтальнага фільму «Хрыстос забаронены» пра становішча хрысьціянаў у СССР.

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жанаты. Жонка Натальля — кандыдат філялягічных навук, перакладчыца і журналістка. У 2009 годзе нарадзіўся сын Якуб, у 2010 — Ян, у 2013 — Сымон.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Шэін Аляксей. Беларуская хрысьціянская дэмакратыя. Праверана 18 студзеня 2017 г.