Алясандра Д’яманці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Алясандра Д’яманці
Алясандра Д’яманці
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 траўня 1983 (30 гадоў)
Прата, Італія
Рост 180 см
Вага 75 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Балёньня
Нумар 23
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
19992004
20002001
20012002
2003
20042006
20062007
20072009
20092010
20102011
2011
Прата
Эмпалі (арэнда)
Фучэк’ё (арэнда)
Фіярэнтына-2 (арэнда)
Альбаналефэ
Прата
Ліворна
Ўэст Гэм Юнайтэд
Брэшыя
Балёньня
23 (4)
0 (0)
24 (3)
3 (0)
26 (0)
49 (19)
63 (24)
28 (7)
32 (6)
30 (7)
Нацыянальная зборная
2003— Італія 4 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
13 траўня 2012.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
1 чэрвеня 2012.

Алясандра Д’яманці (па-італьянску: Alessandro Diamanti; нарадзіўся 2 траўня 1983 году, Прата, Італія) — італьянскі футбаліст, паўабаронца клюба «Балёньня» й нацыянальнай зборнай Італіі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Алясандра Д’яманці зьяўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі «Санта-Лючыя», дзе працаваў ягоны бацька, Лючана, які ў свой час выхаваў іншага вядомага футбаліста — Крыстыяна В’еры[1]. Улетку 1997 году Д’яманці перайшоў у клюб «Прата»[2]. І праз тры сэзоны, 14 траўня 2000 году дэбютаваў у асноўным складзе каманды ў матчы супраць «Навары» (0:0). 2 ліпеня 2000 году Алясандра быў арандаваны «Эмпалі». Пасьля заканчэньня першынства, Д’яманці вярнуўся ў «Прата», дзе 19 жніўня 2001 году згуляў сваю першую сустрэчу ў Кубку Італіі супраць «К’ева»[3]. 26 верасьня 2001 году Алясандра быў арандаваны клюбам сэрыі D «Фучэк’ё»[4], дзе правёў 24 гульні й забіў 3 галы. Улетку 2002 году паўабаронца ў чарговы раз вярнуўся ў «Прата», дзе згуляў толькі дзьве сустрэчы.

1 студзеня 2003 году Д’яманці быў арандаваны, з правам выкупу кантракту, дублем «Фіярэнтыны». Там ён дэбютаваў 16 лютага 2003 году ў матчы супраць «Імалезэ». «Фіярэнтына», аднак, прыняла рашэньне не выкупляць кантракт Алясандра з-за двух эпізодаў узьнікненьня ў футбаліста прыступаў пнэўматораксу[5]. Пасьля гэтага ён вярнуўся ў «Прата», зь якім падпісаў 5-гадовы кантракт. 5 ліпеня 2004 году Д’яманці падпісаў трохгадовы кантракт з клюбам «Альбіналефэ», што выкупiў палову правоў на футбаліста. Там ён дэбютаваў 2 кастрычніка ў матчы супраць «Бары» (1:1). Усяго за сэзон Алясандра правёў 18 сустрэч. У першай палове наступнага сэзону гулец рэдка выходзіў на поле, і 31 студзеня ён быў арандаваны сваім былым клюбам, «Прата»[6].

«Ліворна»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

9 ліпеня 2007 году Д’яманці перайшоў у клюб Сэрыі А, «Ліворна»[7]. 25 жніўня ён дэбютаваў у асноўным складзе, выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Ювэнтуса», дзе ягоная каманда прайграла зь лікам 1:5. 24 лютага 2008 году Алясандра забіў першы мяч за клюб, забіўшы са штрафнога ў матчы супраць «Напалі».

«Ўэст Гэм Юнайтэд»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

28 жніўня 2009 году Д’яманці быў набыты ангельскім клюбам «Ўэст Гэм Юнайтэд», падпісаўшы кантракт на 5 гадоў[8]. 12 верасьня ён дэбютаваў у складзе каманды ў матчы супраць «Ўігана Атлетыка» (0:1).

«Брэшыя»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля таго, як «Ўэст Гэм» узначаліў Абрагам Грант, Д’яманці правёў яшчэ адзін матч за клюб і перайшоў у «Брэшыю» за 2,2 млн эўра; кантракт быў падпісаны да 2015 году[9]. 29 жніўня ён дэбютаваў у складзе клюба ў матчы супраць «Пармы» (0:2).

«Балёньня»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1 жніўня 2011 году Алясандра перайшоў у склад «Балёньні», якая заплаціла за трансфэр футбаліста 1,5 мільёны эўра[10].

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

14 лістапада 2010 году Д’яманці быў выкліканы ў склад зборнай Італіі[11]. 17 лістапада ён дэбютаваў у складзе каманды ў сустрэчы супраць зборнай Румыніі, дзе правёў першы тайм і быў заменены Даніэлем Дэ Росі. Сустрэча скончылася ўнічыю 1:1[12].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Алясандра Д’яманцісховішча мультымэдыйных матэрыялаў