Алясандра Крэшчэнцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алясандра Крэшчэнцы
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 25 верасьня 1991(1991-09-25)[1] (32 гады)
Рост 178 см
Вага 71 кг
Пазыцыя скрайні абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Мантэрозі
Нумар 5
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2016
2009—2010
2010—2011
2011—2012
2012—2013
2013
2013—2014
2014
2014—2015
2015—2016
2016—2018
2018—2020
2020
2020—2022
2022—2023
2023—
Рома
Грасэта (арэнда)
Кратонэ (арэнда)
Бары (арэнда)
Пэскара (арэнда)
Навара (арэнда)
Аячча (арэнда)
Навара (арэнда)
Пэруджа (арэнда)
Пэскара (арэнда)
Пэскара
Вэрона
Крэманэзэ (арэнда)
Крэманэзэ
Пэскара
Мантэрозі
1 (0)
6 (0)
33 (0)
30 (0)
1 (0)
20 (1)
9 (0)
21 (0)
40 (0)
27 (0)
50 (1)
12 (0)
12 (0)
29 (0)
24 (0)
5 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
10 лютага 2024.

Аляса́ндра Крэшчэ́нцы (па-італьянску: Alessandro Crescenzi; нарадзіўся 25 верасьня 1991 году, Рым) — італьянскі футбольны абаронца, гулец клюбу «Мантэрозі».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крэшчэнцы выхоўваўся ў сыстэме клюбу «Рома». 15 сакавіка 2009 году ў 17-гадовым узросьце ён правёў свой першы матч за клюб у Сэрыі А. Улетку быў аддадзены ў арэнду ў клюб Сэрыі Б «Грасэта», у 2010 — у клюб сэрыі Б «Кратонэ», дзе гуляў у асноўным складзе.

5 жніўня 2011 году Алясандра перайшоў у арэнду ў «Бары» разам з аднаклюбнікамі Сымонэ Сыні і Адрыянам Стоянам[2].

Улетку 2012 году Крэшчэнцы перайшоў у арэнду ў клюб Сэрыі A «Пэскара», у студзені 2013 — у клюб Сэрыі А «Навара».

На сэзон 2013—2014 гадоў Алясандра вярнўуся ў «Рому», але неўзабаве быў арандаваны францускім клюбам «Аячча». Правёўшы ў ягоным складзе 9 гульняў у Лізе 1 і 2 у кубку Францыі, у студзені 2014 ён вярнуўся ў «Рому»[3].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 2009 году Алясандра Крэшчэнцы дэбютаваў у складзе моладзевай зборнай у таварыскім матчы са зборнай Аўстрыі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Alessandro Crescenzi // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ Mercato tre arrivi de A.S. Roma, Crescenzi, Sini e Stoian (анг.) // 5 жніўня 2011 г. Праверана 5 жніўня 2011 г.
  3. ^ Départ d’Alessandro Crescenzi (фр.) // ac-ajaccio.com, 16 студзеня 2014 г. Праверана 17 студзеня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]