Алясхаб Кебекаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Алясхаб Алібулатавіч Кебекаў, або Абу Мухамад Алі Дагістані — (1 студзеня 1972 году, Тэлеталь, Савецкі раён, Дагестан, РСФСР, СССР19 красавіка 2015 году, Дагестан, Расея) — 2-і эмір Каўкаскага эмірату з 18 сакавіка 2014 году да 19 красавіка 2015 году. Гэтую пасаду заняў пасьля сьмерці колішняга эміра Доку Ўмарава. У Расеі быў абвешчаны небясьпечным злачынцам.

Службовы рост[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 1 студзеня 1972 году ў вёсцы Тэлеталь Савецкага раёну Дагестану (цяпер Шамільскі раён Дагестану). Зьяўляўся намесьнікам начальніка вобласьці Дагестан, або па-іхняму віляету Дагестан. Таксама выконваў абавязкі судзьдзі шарыяцкага суду вобласьці Дагестан. Пасьля сьмерці Найвышэйшага судзьдзі Эмірату Каўказ Магамэдалі Вагабава ў 2010 годзе А. Кебекаў заняў гэтую пасаду.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яго дзейнасьць засяроджвалася ў асноўным у выхадзе празь Сеціва да шырокага кола жыхароў Каўказу, дзе А. Кебекаў заахвочваў да вайсковай барацьбы з Расеяй пад сьцягам сьвяшчэннай вайны. Галоўная мэта вайны — вызваленьне ад няверных усяго Каўказу.