Аляхандра Амэнабар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Аляха́ндра-Фэрна́нда Амэна́бар-Ка́нтас (па-гішпанску: Alejandro Fernando Amenábar Cantos; нарадзіўся 31 сакавіка 1972) — гішпанскі кінарэжысэр.

Нарадзіўся ў Сант'яга (Чылі) у сям’і гішпанкі й чылійца. Ад 1994 году жыве ў Мадрыдзе. Заявіў аб сабе як таленавіты рэжысэр у 19 гадоў прэзэнтаваўшы сваю першую працу — кароткамэтражны фільм «Галава» (La Cabeza), за якую атрымаў Першую прэмію Незалежнае Асацыяцыі Кінематаграфістаў-Аматараў. Пад апякунствам прадусара Хасэ-Луіса Куэрды здымае свой першы паўнамэтражны фільм «Дыплёмная праца» (Tesis) (1996). Потым — «Расплюшчы вочы» (Abre los ojos) (1997). У 2000 годзе здымае фільм «Іншыя» (The Others) з акторкаю Ніколь Кідман у галоўнай ролі. Гэтая стужка была ўзнагароджаная васьмю прэміямі «Ґоя», сярод якіх за найлепшы фільм і за найлепшую рэжысуру. 3 верасьня 2004 году Амэнабар прэзэнтуе свой фільм «У адкрытае мора» (Mar adentro) з Хаўерам Бардэмам у ролі спаралізаванага Рамона Сампэдры, які пражыў 30 гадоў прыкаваны да ложка і пра чыё жыцьцё і барацьбу за права на прыстойную сьмерць распавядае гэтая кінастужка. 11 верасьня 2004 году стужка атрымала Спэцыяльную прэмію кінафэстывалю ў Вэнэцыі, 11 сьнежня 2004 году — 14 прэміяў «Гоя», 30 студзеня 2005 — 2 прэміі «Оскар» (за лепшы фільм не па-ангельску і ў катэгорыі «лепшы актор» (Хаўер Бардэм)).

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2009: Agora («Агора»)
  • 2004: Mar adentro («У адкрытае мора»)
  • 2000: The Others («Іншыя»)
  • 1997: Abre los ojos («Расплюшчы вочы»)
  • 1996: Tesis («Дыплёмная праца»)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]