Аліба

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аліба
Oliba
Скульптура абата Алібы ў музэі Віку
біскуп Віку
1018 — 1046

граф Бэргі
998 — 1003
Выраканьне1003

Дзейнасьцькаталіцкі сьвятар, пісьменьнік
Нарадзіўся971
Бэсалю
Памёр30 сьнежня 1046
Сан-Мікель-дэ-Кюкса, Кумфлэн
Пахаваны
ДынастыяБарсэлёнская
БацькаАліба Кабрэта
МаціЭрменгарда Ампур’яская
Прыняцьце сьвятога сануБіскуп
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Аліба (па-каталянску: Oliba, uˈɫiβə; к. 971, Бэсалю — 30 сьнежня 1046, Кумфлэн) — граф Бэргі і Рыпальеса (988—1003), біскуп Віку (1018—1046), абат кляштару Сан-Мікель-дэ-Кюкса (1008—1046). Лічыцца адным з духоўных заснавальнікаў Каталёніі і адным з найважнейшых прэлатаў свайго часу на Пірэнейскім паўвостраве.

Абраны біскупам места Вік, Аліба шмат пісаў і пакінуў па сабе шматлікія працы пра свой час. Найістотнейшымі, аднак, зьяўляюцца арабскія рукапісы, перакладзеныя ім на лацінскую мову на карысьць усёй Эўропы.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аліба паходзіў з шляхетнага каталёнскага дому (сэрданьская галіна Барсэлёнскай дынастыі). Меў трох братоў і сястру, паміж якімі бацька, граф Бэсалю, падзяліў свае землі. Аліба атрымаў Бэргу, аднак у 1002 або 1003 адмовіўся ад сьвецкіх уладаньняў і сышоў у бэнэдыктынскі кляштар Санта-Марыя-дэ-Рыполь.

З 1022 Аліба далучыўся да разьвіцьця руху «Мір Божы(fr)» (лац. Pax Dei, Treuga Dei). У 1027 року ў Тулюжы (Паўночная Каталёнія) адбыўся сход біскупаў і шляхты, на якім было заключанае пагадненьне пра ўвядзеньне адмысловых дзён году, у якія хрысьціяне ня будуць варагаваць (пачаткова нядзелі і сьвяточныя дні), а ўцекачы могуць атрымаць сховішча ў цэрквах і сьвятых месцах.

Уплыў Алібы быў настолькі вялікі, што ў 1023 року кароль Санча III Наварскі раіўся зь ім наконт дарэчнасьці шлюбу сваёй сястры Ўракі зь ейным траюродным братам Альфонса V. Хоць біскуп і пярэчыў, аднак Санча яго праігнараваў. Лісты Алібы да розных каралёў Гішпаніі тлумачаць нам, што Альфонса й ягоны наступнік Бэрмуда III лічыліся імпэратарамі, а наварскі кароль быў проста манархам, хоць і манархам Пірэнэяў.

Аліба заснаваў або рэфармаваў кляштары Мансэрат (1025), Флювія і Каніжу, і асьвяціў або апекаваўся іншымі цэрквамі, такімі як Манрэская базыліка. Менавіта ён стварыў Асамблеі міру і замірэньня, правобраз будучага каталёнскага картэсу, каб дапамагчы шляхцічам у кіраваньні каралеўствам. Ён быў блізкім дарадцам барсэлёнскага графа Бэрэнгера Рамона I і пры падтрымцы ягонай маці, графіні Эрмэсэнды Каркасонскай, рэканструяваў сабор Віку. Новы сабор быў пераасьвечаны ў гонар сьвятых Пятра і Паўла 31 жніўня 1038 року.

Аліба памёр у манастыры ў Кюксе ў 1046.

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1973 у складзе Барсэлёнскага ўнівэрсытэту быў адкрыты коледж імя абата Алібы, у 2003 пераўтвораны ва ўнівэрсытэт.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]