Алімпія Марата

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алімпія Марата
Olimpia Fulvia Morata
Дата нараджэньня 1526[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 26 кастрычніка 1555[2]
Месца сьмерці
Прычына сьмерці сухоты
Занятак пісьменьніца, клясыцыстка, паэтка, навукоўца
Бацька Fulvio Pellegrino Morato[d][1]

Алі́мпія Фу́львія Мара́та (па-італьянску: Olimpia Fulvia Morata; 1526 — 26 кастрычніка 1555) — італьянская антыказнаўка.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзілася ў Фэрары ў сям’і Фульвіё Пэлегрына Мараты і Люкрэцыі. Зь дзяцінства атрымлівала клясычную адукацыю дзякуючы знаёмству бацькі з найзнакаміцейшымі арыстакратамі Італіі. У 12-гадовым веку Алімпія магла бегла размаўляць па-грэцку і лацінску.

У гэтым узросьце стала кампаньёнкай і настаўніцай Ганны д’Эстэ, дачкі Фэрарскай герцагіні Рэнаты. Пры двары герцагіні часта бывалі Жан Кальвін, Віторыя Калёна, Клеман Маро ды іншыя вядомыя пратэстанты.

У 1546 року Алімпія Марата пакінула двор, каб даглядаць хворага бацьку, які навярнуўся ў пратэстанцтва. Па ягоным сконе занялася выхаваньнем сваіх братоў і сёстраў. Пэўны час пры двары Ганны д’Эстэ, цяпер жонкі герцага Франсуа дэ Гіза, вывучала філязофію.

У 1550 року выйшла замуж за маладога студэнта мэдыцыны і філязофіі Андрэаса Грундлера з Баварыі. Пэўны час жылі ў ягоным родным месьце Швайнфурце, у 1554 Грундлер атрымаў працу ў Гайдэльбэргу.

У 1558 року, ужо па сьмерці Алімпіі, у Базэлі быў выдадзены збор ейных грэцкіх і лацінскіх лістоў[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Мората, Олимпия-Фульвия (рас.) // Энциклопедический словарьСПб: Брокгауз — Ефрон, 1896. — Т. XIXа. — С. 830.
  2. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  3. ^ Robin, Larsen and Levin 2007. С. 215.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Robin, Diana Maury, Larsen, Anne R. and Levin, Carole. Encyclopedia of women in the Renaissance: Italy, France, and England. — ABC-CLIO, Inc., 2007.