Амфібрахій

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Амфібра́хій (па-грэцку: ἀμφίβραχυς — кароткі з абодвух бакоў) — від трохскладовай стапы, у якой доўгі склад знаходзіцца паміж кароткіх (антычнае вершаваньне) або націскны — паміж ненаціскных (сілаба-танічнае вершаваньне).

Амфібрахій у беларускай літаратуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Амфібрахій — пашыраная стапа ў беларускай паэзіі, выкарыстоўваецца для выяўленьня разнастайных думак і пачуцьцяў:

Як лёгка наперад глядзець —
Калі табе дваццаць.
Адзвоніць асеньняя медзь —
Як цяжка назад аглядацца…
(В. Зуёнак)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]