Амэрыканская жэставая мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Амэрыканская жэставая мова
Дата стварэньня 1817
Ужываецца ў ЗША, Канада ды інш.
Рэгіён Паўночная Амэрыка, Заходняя Афрыка, Цэнтральная Афрыка, Паўднёва-Ўсходняя Азія
Колькасьць карыстальнікаў ад 250 да 500 тыс. у ЗША (1972)
Клясыфікацыя  : Сям'я францускае жэставае мовы[1]
Амэрыканская жэставая мова
Афіцыйны статус
Дапаможная мова ў  : 40 штатах ЗША[2]
прав. Антарыё, (Канада)[3]
Статус: 5 Разьвіваецца[d][4]
Пісьмо SignWriting[d], Stokoe notation[d] і ASLwrite[d]
Коды мовы
ISO 639-3 ase

Амэрыка́нская жэставая мова, амслэн (па-ангельску: American Sign Language, ASL) — адна з жэставых моваў, якую ўжывае большасьць нячуючае супольнасьці ЗША ды ангельскамоўнае Канады. Дыялекты гэтае мовы й заснаваныя на ёй крэолы выкарыстоўваюцца і ў іншых рэгіёнах сьвету: у Заходняй ды Цэнтральнай Афрыцы, часткова ў Паўднёва-Ўсходняе Азіі.

Існуе гіпотэза, што амслэн і сам зьяўляецца крэольскаю моваю, заснаванай на францускай жэставай мове. Але, нягледзячы на тое, што гэтыя дзьве мовы вельмі блізкія адна да адное[5], амслэн не зьяўляецца крэолам: некаторыя ягоныя рысы (напрыклад, аглютынацыйная марфалёгія), не характэрныя для моваў гэтага тыпу.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жэставыя мовы

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Thomas Albert Sebeok Current Trends in Linguistics. — Mouton, 1974. — Т. 12. — С. 368.
  2. ^ Laurent Clerc National Deaf Education Center States that Recognize American Sign Language as a Foreign Language Праверана 23 July 2015 г.
  3. ^ Province of Ontario. Bill 213: An Act to recognize sign language as an official language in Ontario // 2007 г.
  4. ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 2022. — ISSN 1946-9675
  5. ^ Ronnie Bring Wilbur American Sign Language and Sign Systems. — Univ. Park Press, 1979. — С. 1. — 312 с.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Амэрыканская жэставая мовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў