Амэрыканская народная рада Вугра-Русінаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рыгор Жатковіч падпісвае «Дэклярацыю агульных мэтаў» 26 кастрычніка 1918

Амэрыканская народна рада вугра-русінаў (па-русінску: Америцка народна рада Угро-Русинох, па-ангельску: American National Council of Uhro-Rusyns) — палітычная арґанізацыя закарпацкіх эміґрантаў у ЗША, што была заснаваная 23 ліпеня 1918 шляхам аб’яднаньня ў месты Гоўмстэдзе ў штаце Пэнсыльваніі двух арґанізацыяў русінскае дыяспары: «Злучэньня грэка-каталіцкага рускага братэрства» й «Збораў грэка-каталіцкага рускага царкоўнага братэрства». Ачаліў АНРВР Мікола Чапей, сакратаром прызначаны Юлі Гардош.

Рада (АНРВР) кіравалася дырэктаратам, да якога ўвайшлі 23 духоўныя й сьвецкія асобы. Дырэктарат меў падрыхтаваць мэмарандум прэзыдэнту Ўілсану пра будучыню русінаў у Эўропе.[1]

Рада, як орґан прадстаўніцтва русінаў, мела іншыя назвы: «Рада Амэрыканскіх Русінаў» або «Народная рада Русінаў Злучанных Дзяржаваў» (Гоўмстэд, 23 ліпеня 1918 р.)

Мэмарандум[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да канца верасьня дырэктарат нічога не зрабіў, за што были одсунуты з поста его проводници, а падрыхтаваньне мэмарандуму было зьверанае адвакату Рыгору Жатковічу. Паводле праекту Жатковіча русіны мелі дабівацца незалежнасьці й самастойнасьці, калі то будзе магчыма. У выпадку нязмогі — дабівацца аб’яднаньня з Галічыною й Букавінаю, а калі і тое немагчыма — аўтаноміі ў Вугоршчыне.[1]

Мэмарандум далі прэзыдэнту Ўілсану 21 кастрычніка 1918. Прэзыдэнт палічыў усе тры варыянты нягоднымі, а замест таго радзіў дамагацца аб’яднаньня з чэхамі й славакамі.[1]

26 кастрычніка 1918 АНРВР далучылася да Цэнтральнаэўрапейскага Зьвязу[2], а 28 кастрычніка 1918 падпісалі з чэхаславацкім іміґранцкім палітыкам, будучым прэзыдэнтам Т. Ґ. Масарыкам дамову пра далучэньне русінскіх земляў да будучае Чэхаславаччыны.[1]

Плебісцыт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На іншым паседжаньні, у Скрэнтане, 12 лістапада 1918 Жатковіч падаў ідэю падтрымаць пребісцыт, каб даведацца, ці падтрымліваюць шырокія масы амэрыканскіх русінаў гэткі плян будучыні Падкарпацкае Русі. Жатковіч ды Ю. Гайдош, ад АНРВР, прадставілі гэтае рашэне на Парыскай сьветавой канфэрэнцыі 13 лютага 1919.[1]

8 траўня 1919 рашэне АНРВР абмеркавала ва Ўжгарадзе Цэнтральная руская народная рада і яно было ўхваленае.[1][2]

Функцыі АНРВР перабраў у верасьні 1919 Народны канґрэс амэрыканскіх русінаў, які ў 1920-1930-х роках дабіваўся ад чэхаславацкае ўлады рэалізацыі абяцанае аўтаноміі Падкарпацкае Русі.[1]

12 лістапада 1918 АНРВР на сваім зьезьдзе ў Скрэнтане штату Пэнсыльванія выказалася за далучэньне Закарпацьця да толькі што створанае Чэхаславаччыны.

Пад непасрэдным уплывам чэска-славацкага палітычнага зьвязу, палітыка русінска-чэскага збліжэньня, абвешчаная на зьезьдзе амэрыканскае Рады ў Скрэнтане (12 лістапада 1918 р.) прывяла да наступнае падзеі — лістападаўскага плебісцыту русінскае супольнасьці ЗША, які прайшоў пад лёзунґам «Вугра-руская краіна будзе незалежнаю дзяржаваю ў этнаґрафічных мяжах у фэдэрацыі з чэскаю рэспублікаю».

Вынікі плебісцыту[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плебісцыт праводзіўся ва ўсіх карпата-русінскіх парорхіях ЗША і скончыўся 20 сьнежня 1918 року з наступнымі вынікамі:

Рашэньне АНРВР зацьвердзіла ў траўні 1919 Цэнтральная руская народная рада ва Ўжгарадзе. АНРВР існавала далей і ня раз выступала з пратэстамі супраць незьдзяйсьненьня аўтаноміі Падкарпацкае Русі ўрадам ЧСР (1920, 1922).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д е ё Магочій П.Р., Поп І. (уклад.) Энцыкляпэдыя гісторыі ды культуры карпацкіх русіназ. Сс. 10-11.
  2. ^ а б Лемак В. В.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]