Амяла белая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Амяла белая
Viscum album apple-tree 2009 G1.jpg
Амяла белая
Клясыфікацыя
Царства Расьліны
Аддзел Пакрытанасенныя
Кляса Двухдольныя
Атрад Сандалавакветныя
Сямейства Амяловыя
Род Амяла
Від Амяла белая
Бінамінальная намэнклятура
'Viscum album L.

Амяла́ бе́лая (Viscum album) — вечназялены паўпаразітны хмызьняк сямейства амяловых.

Мяжа распаўсюджаньня амялы на Беларусі пралягае прыкладна па лініі ЛідаГомель. Паразытуе на дрэвах: таполях, клёнах, соснах, вербах, бярозах, рабінах, пладовых дрэвах. Селіцца на верхавіне ці на галінах. Мае выгляд густога зялёнага куста. Утрымлівае клейкае рэчыва, званае вісцынам. Птушкі ядуць ягады вамелы, пасьля чысцяць дзюбу ад наліплых рэштак расьліны і гэткім чынам пераносяць зародышы амялы і насеньне, якое выдаляецца са страўніку з экскрэмэнтамі.

Зь ягадаў амялы вырабляюць г. зв. птушыны клей, які ўжываецца ў паляваньні на малых птушак. Экстракт з маладога лісьця ўжываюць для лячэньня раньніх стадыяў гіпэртанічнай хваробы.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Энц. словарь Брокгауза и Ефрона в 82 тт. и 4 доп. тт. —М.: Терра, 2001 г. — 40726 с.
  • Аркадзь Смоліч. Географія Беларусі. Менск: «Беларусь», 1993. ISBN 5-338-01035-6

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Амяла белаясховішча мультымэдыйных матэрыялаў