Амялушка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Амялушка звычайная
Bombycilla garrulus

Амялу́шка звыча́йная (па-лацінску: Bombycilla garrulus) — пеўчая птушка атраду вераб’інападобных.

У Беларусі трапляецца на веснавым (красавік) і асеньнім (лістапад) пралётах, у невялікай колькасьці зімуе (прылятае з поўначы ў кастрычніку). Трымаецца лясоў, дзе шмат рабіны, шыпшыны, крушыны, ядлоўцу. Даўжыня каля 20 см, маса да 60 г.

Да пачатку XX стагодзьдзя — аб’ект шляхецкага паляваньня. Гатавалася падобна да бакасаў, перапёлак, рабіньнікаў, рабчыкаў: напрыклад, печанымі, з укладзенымі ў брушную поласьць птушкі кавалкамі масла, зьмяшанага са здрабнёнымі «ягадамі» ядлоўцу.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа»

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]