Анагайм Дакс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Анагайм Дакс
Дывізіён Ціхаакіянскі
Канфэрэнцыя Заходняя
Краіна ЗША
Горад Анагайм, Каліфорнія
Заснаваны 1993
Стадыён Honda Center
Колеры чорны, залаты, аранжавы і белы
                   
Гісторыя Майці Дакс оф Анагайм
1993—2006
Анагайм Дакс
2006 — цяпер
Афіцыйны сайт ducks.nhl.com (анг.)

Анагайм Дакс (па-ангельску: Anaheim Ducks) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Анагайм, штат Каліфорнія, ЗША. Спаборнічае ў Ціхаакіянскім дывізіёне Заходняй канфэрэнцыі, а свае хатнія матчы ладзіць у Хонда-Сэнтэр. Клюб быў закладзены ў 1993 годзе кампаніяй Walt Disney. Першапачатковая назва «Майці Дакс оф Анагайм» адсылала да фільму 1992 году «Магутныя качкі». У 2005 годзе Дыснэй прадала франшызу Гэнры і Сьюзэн Самуэлі, якія разам з генэральным дырэктарам Браянам Бэркам скарацілі назву каманды да «Анагайм Дакс» з сэзону 2006—2007 гадоў. Адразу пасьля гэтага анагаймцы здабылі Кубак Стэнлі

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб «Майці Дакс оф Анагайм» быў закладзены ў 1993 годзе кампаніяй Walt Disney. Франшыза была атрыманая ад НХЛ у сьнежні 1992 году, у той жа час як Маямі атрымаў права на будаваньне ўласнай камандай, якой стала «Флорыда Пантэрз». Палова ад ўступнага ўнёску, які агулам складаў 50 мільёнаў даляраў, была сплачаная Дыснэем беспасярэдне «Лос-Анджэлес Кінгс», каб падзяліць між сабой мэдыйны рынак у Лос-Анджэлесе[1]. 1 сакавіка 1993 году была пабудаваная новая Анагайм-Арэна, якая наўпрост паўстала недалёка ад Дыснэйлэнду. Назва каманды была натхнёная фільмам Дыснэю 1992 году «Магутныя качкі», які распавядаў пра барацьбу моладзевай хакейнай камандай, якая пры дапамозе новага трэнэра стала чэмпіёнамі[2].

Колішні кіраўнік арэны ў Філадэлфіі Тоні Таварэс быў абраны першым прэзыдэнтам каманды[2], а Джэк Фэрэйра, якія раней дапамог стварыць «Сан-Хасэ Шаркс» быў празначаны генэральным дырэктарам «Майці Дакс»[3]. Галоўным трэнэрам жа стаў Рон Ўілсан[4]. Як і раней, наваствораныя клюбы правялі драфт пашырэньня ў 1993 годзе, каб набыць хакеістаў у свой склад. У першую чаргу каманда ўмацавала абарончыя пазыцыі, склаўшы дамовы з брамнікамі Гі Эбэрам і Гленам Гілі. Наступнымі на драфце былі абраны Аляксей Касатонаў і Стывэн Кінг[5]. Таксама анагаймцы выбарлі Пола Карыю, які пачаў гуляць толькі ў 1994 годзе, але на цягам многіх гадоў быў галоўнай зоркай клюбу[6]. У выніку клюб меў самую нізкую заработную плату ў НХЛ, якая агулам складала толькі 7,9 млн даляраў[7].

Ачолены капітанам Троем Лоўні, «Анагайм» фінішаваў дзявятым у сваёй канфэрэнцыі, ня трапіўшы ў плэй-оф Кубка Стэнлі. Тым ня менш, у 27 з 41 хатняй гульне ўсе квіткі на матч былі выкупленыя. Пры гэтым зь іх аншляг быў на апошніх 25 матчаў на хатняй арэне. Каманда, такім чынам, хутка набыла папулярнасьць. У наступным скарочаным сэзоне 1994—1995 гадоў за каманду дэбютаваў Пол Карыя, які зьявіўся на коўзанкі ў 47 з 48 матчаў дружыны, зарабіўшы 39 (18+21) пунктаў.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле стану на 4 лютага 2024 году

Брамнікі
1 Сьцяг Чэхіі Лукаш Достал 22.06.2000 36 Сьцяг ЗША Джон Гібсан 14.07.1993
Абаронцы
4 Сьцяг ЗША Кэм Фаўлер 05.12.1991 5 Сьцяг Фінляндыі Урха Вааканайнэн 01.01.1999
7 Сьцяг Чэхіі Радка Гудас 05.06.1990 28 Сьцяг Швэцыі Густаў Ліндстрэм 20.10.1998
34 Сьцяг Расеі Павал Мінцюкоў 25.11.2003 46 Сьцяг Расеі Ільля Любушкін 06.04.1994
60 Сьцяг ЗША Джэксан Лакомб 09.01.2001
Нападнікі
11 Сьцяг ЗША Трэвар Зэграс 20.03.2001 14 Сьцяг Канады Адам Энрык 06.02.1990
16 Сьцяг Канады Раян Строўм 11.07.1993 17 Сьцяг Канады Аляксандар Кіларн 14.09.1989
19 Сьцяг ЗША Трой Тэры 10.09.1997 20 Сьцяг Канады Брэт Лісан 30.04.1999
21 Сьцяг Швэцыі Ісак Люндэстрэм 06.11.1999 23 Сьцяг Канады Мэйсан Мактэвіш 30.01.2003
24 Сьцяг Канады Бэнуа-Аліўе Гру 06.02.2000 26 Сьцяг Канады Брок Макгін 02.02.1994
33 Сьцяг Швэцыі Якаб Сыльвэрбэрг 13.10.1990 39 Сьцяг Канады Сэм Кэрык 04.02.1992
44 Сьцяг Канады Рос Джонстан 18.02.1994 49 Сьцяг ЗША Макс Джонз 17.02.1998
77 Сьцяг ЗША Фрэнк Ватрана 14.03.1994 91 Сьцяг Швэцыі Лео Карлсан 26.12.2004

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]