Анатоль Басай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Анатоль Басай — самы малады ўдзельнік гурта «Камэлот». Таксама туды пазьней і прыйшоў (па «пратэкцыі» Войніча), склаўшы другі «залаты» састаў «Камэлота». Па адукацыі філёляг, але працаваў мытнікам, што, часам, дапамагала больш хутка праходзіць мяжу пры замежных гастролях калектыва. У 1996 годзе ў адрозненьне ад Кішкіна, Войніча і Сідаровіча не дамаўляўся больш не сьпяваць разам пад назвай «Камэлот». А так як зьяўляўся голасам гурта, і прававыя нормы існаваньня музычнага калектыва пад гэтай назвай так і застаюцца нерэгуляванымі, то ўсе наступныя выступленні зьвязкі Войніч-Басай + сэсійныя музыканты праходзілі пад былой назвай «Камэлот».