Анатоль Ліс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Анатоль Ліс
Старшыня Берасьцейскага аблвыканкаму
27 сьнежня 2014 — 26 студзеня 2021
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Папярэднік: Канстанцін Сумар
Наступнік: Юры Шулейка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1 сакавіка 1958
Раўкі, Мастоўскі раён
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн Пашаны мэдаль «За працоўныя заслугі»
ордэн святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра III ступені

Анато́ль Васі́левіч Ліс (нар. 1 сакавіка 1958, Раўкі, Мастоўскі раён, Гарадзенская вобласьць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Старшыня Берасьцейскага аблвыканкаму.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Беларускі інстытут мэханізацыі сельскай гаспадаркі, інжынэр-механік; Менскі інстытут паліталёгіі і сацыяльнага кіраваньня КПБ.

У 19901996 гадах працаваў намесьнікам старшыні калгасу «Кастрычнік» Гарадзенскага раёну. З 1996 па 2005 год узначальваў Наваградзкі райвыканкам. З 2005 да 2007 год — намесьнік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па заканадаўстве і судова-прававых пытаньнях. Да 2009 году быў старшынёй Мазырскага райвыканкаму, потым працаваў намесьнікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя.

У лютым 2013 году прызначаны памочнікам прэзыдэнта Беларусі — галоўным інспэктарам па Гомельскай вобласьці. З сакавіка 2014 году — намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі. 27 сьнежня 2014 году прызначаны старшынёй Берасьцейскага аблвыканкаму[1].

Быў дэпутатам палаты прадстаўнікоў III скліканьня.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]