Анатоль Нічкасаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Анатоль Нічкасаў
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Казахстане
10 верасьня 2013 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік: Валер Брылёў
Міністар архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь
29 сьнежня 2010 — 10 верасьня 2013
Прэзыдэнт: А. Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: М. Мясьніковіч
Папярэднік: Аляксандар Селязьнёў
Наступнік: Анатоль Чорны
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 19 чэрвеня 1955 (68 гадоў)
Новасыбірск, Расейская СФСР, СССР
Дзеці: Трое: сын Дзяніс (нар. 27 лютага 1977)
Адукацыя: Новасыбірскі інжынэрна-будаўнічы інстытут(ru) (1978)
Узнагароды: Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Анато́ль Іва́навіч Нічка́саў (1955; Новасыбірск, цяпер Сыбірская фэдэральная акруга, Расея) — дзяржаўны дзяяч Беларусі. Амбасадар Беларусі ў Казахстане. З 29 сьнежня 2010 г. да верасьня 2013 г. быў міністрам архітэктуры і будаўніцтва Беларусі. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь.

Працоўная дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1978—1981 гадох працаваў архітэктарам Новасыбірскага аддзяленьня Усерасейскага навукова-дасьледніцкага і праектнага інстытуту энэргетычнай тэхналёгіі(ru) (УНДПІЭТ). У 1981—1983 гг. — старшы архітэктар інстытуту «Магілёўграмадзянпраект». У 1983—1986 гг. — намесьнік галоўнага архітэктара гораду — галоўны краявідны архітэктар Бабруйскага гарадзкога выканаўчага камітэту (Магілёўская вобласьць). У 1986—1990 гадах быў начальнікам архітэктурна-пляновачнай управы Бабруйскага гарвыканкаму — галоўным архітэктарам Бабруйску, у 1990—1992 гг. — начальнікам аддзелу горадабудаўніцтва — намесьнікам начальніка Галоўархітэктуры Дзяржаўнага камітэту Беларускай ССР па справах будаўніцтва. У 1992—1994 гг. — кіраўнік інстытуту «Менскграмадзянпраект». З чэрвеня па верасень 1994 году займаў пасаду старшыні камітэту архітэктуры, галоўнага архітэктара г. Менску. Зь верасьня 1994 г. да сьнежня 2010 г. быў намесьнікам міністра архітэктуры і будаўніцтва[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Нічкасаў Анатоль Іванавіч // Зьвязда : газэта. — 30 сьнежня 2010. — № 255 (26863). — С. 1. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]