Англіканства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Біблія Лютэра з друкарні Ганса Люфта

Англіканства (па-ангельску: Anglicanism) — хрысьціянская царква, якая зьмяшчае Царкву Ангельшчыны й цэрквы, якія гістарычна зьвязаныя зь ёй ці маюць падобныя вераваньні, пакланеньні, практыкі й царкоўныя структуры[1]. Слова бярэ свой пачатак ад ecclesia anglicana, сярэднявечнай лацінскай фразы, вядомай па меншай меры з 1246 году, што азначае ангельскую царкву. Прыхільнікі англіканства называюцца англіканамі. Пераважная большасьць англіканаў зьяўляюцца чальцамі цэркваў, якія ўваходзяць у склад міжнароднай Англіканскай царквы[2]. Ёсьць, аднак, шэраг цэркваў па-за межамі Англіканскай царквы, якія таксама лічаць сябе англіканскімі, у першую чаргу тыя, які адносяцца да Падоўжанага англіканскага руху[3].

Вера англіканаў заснаваная на Бібліі, традыцыях апостальскай царквы, апостальскай пераемнасьці («гістарычны эпіскапат») і раньніх бацькоў царквы[1]. Англіканства ўтварае адну з галінаў заходняга хрысьціянства, калі Ангельская царква канчаткова атрымала незалежнасьць ад рымскага пантыфікату ў часы панаваньня каралевы Лізаветы[4][5]. Многія з новых фармуляраў англіканства зь сярэдзіны XVI стагодзьдзя пачалі набліжацца да структураў сучаснага пратэстанцтва й рэфармацкіх рухаў. Дзякуючы арцыбіскупу Кэнтэрбэрыйскаму Томасу Кранмэру англіканства атрымала пратэстанцкія традыцыі, як зьвязаныя зь лютэранствам, гэтак і кальвінізмам[6]. канца стагодзьдзя, захаваньне ў англіканстве многіх традыцыйных літургічных формаў і эпіскапату ўжо разглядаецца як непрымальнае тымі, хто прасоўвае найбольш разьвітыя пратэстанцкія прынцыпы.

Ступень адрозьненьня паміж рэфармацкай і заходняй каталіцкай тэндэнцыямі ў англіканскай традыцыі звычайна зьяўляецца прадметам дыскусаў унутры асобных англіканскіх цэркваў. Унікальным для англіканства зьяўляецца «Кніга агульнай малітвы», набор малітваў, якія вернікі ў большасьці англіканскіх цэркваў выкарыстоўваюць на працягу стагодзьдзяў. Хоць з часоў свайго напісаньня ён зьведаў мноства зьменаў, гэты малітоўнік па-ранейшаму прызнаецца адным з тых атрыбутаў, якія зьвязваюць англіканскія цэрквы разам. Кожная нацыянальная або рэгіянальная царква мае поўную аўтаномію, аднак пасада арцыбіскупа Кэнтэрберыйскага традыцыйна зьяўляецца цэнтрам англіканскага адзінства. Колькасьць вернікаў складае каля 80 млн чалавек[7], што ставіць Англіканскую царкву на трэцяе месца сярод хрысьціянскіх цэркваў пасьля Рымскай каталіцкай й Праваслаўнай цэркваў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б «What it means to be an Anglican». Church of England.
  2. ^ The Anglican Communion
  3. ^ Continuing Anglican. USA Churches
  4. ^ Green, Jonathon (1996). «Chapter 2: The Middle Ages». Chasing the Sun: Dictionary Makers and the Dictionaries They Made (1st USA ed.). New York, USA: Henry Holt. pp. 58–59. ISBN 0-8050-3466-8.
  5. ^ Thomas Dudley Fosbroke (1802), «British Monachism», 2 Volumes.
  6. ^ Diarmaid MacCulloch, Thomas Cranmer: A Life, Yale University Press, p.617 (1996).
  7. ^ Provincial Registry. The Anglican Communion

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Англіканствасховішча мультымэдыйных матэрыялаў