Андрэй Ільленка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Ільленка
старшыня кіеўскай гарадзкой арганізацыі Усеўкраінскага аб’яднаньня «Свабода»
2 верасьня 2010 — цяперашні час
Папярэднік: Андрэй Мохнык
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 24 чэрвеня 1987 (36 гадоў)
Сьцяг Украіны Кіеў, Украіна
Партыя: Усеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода»
Бацька: Юры Ільленка
Маці: Людміла Яфіменка[d]
Адукацыя:

Андрэй Ільленка (па-ўкраінску: Андрій Юрійович Іллєнко; нарадзіўся 24 чэрвеня 1987) — ўкраінскі палітык, дэпутат Кіеўскай абласной рады, старшыня кіеўскай гарадзкой арганізацыі Ўсеўкраінскага аб’яднаньня «Свабода». Таксама вядомы як ідэоляг сучаснага ўкраінскага нацыяналізму. Народны дэпутат Украіны 7-га скліканьня ад партыі Усеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода», абраны па 215 акрузе ў Кіеве.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў 1987 годзе ў Кіеве ў сям’і клясыка ўкраінскага кіно Юрыя Ільленкі ды акторкі Людзьмілы Яфіменка. Ад 1994 да 2004 году навучаўся ў гімназіі № 48 гораду Кіева. У 2004 годзе паступіў на філязофскі факультэт Кіеўскага нацыянальнага ўніверсытэту імя Тараса Шаўчэнкі на спэцыяльнасьць «паліталёгія», які скончыў ў 2009. Ад кастрычніка 2009 зьяўляецца асьпірантам катэдры палітычных навук Кіеўскага нацыянальнага ўніверсытэту імя Тараса Шаўчэнкі. Зь вясны 2004 далучыўся да Ўсеўкраінскага аб’яднаньня «Свабода», фармальна стаў сябрам партыі ў 2005 годзе, са здабыцьцём паўнагодзьдзя. З 2006 па 2010 зьяўляўся намесьнікам старшыні кіеўскай гарадзкой арганізацыі партыі, з 2 верасьня 2010 — старшыня кіеўскай гарадзкой арганізацыі. На Датэрміновых выбарах ў Кіеўскую гарадзкую раду 2008 году ішоў на пятым месцы ў сьпісе «Свабоды», партыя тады ня здолела атрымаць неабходныя для праходжаньня 3% (атрымала 2,08%). Ў выніку выбараў ў Кіеўскую абласную раду, што адбыліся 31 кастрычника 2010 году стаў дэпутатам ад УА «Свабода» (№5 ў партыйным сьпісе), таксама балятаваўся па аднамандатнай акрузе ў Браварах, але не перамог.

Публікацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]