Андрэй Агінскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Агінскі
Андрэй Агінскі. Невядомы мастак, XVIII ст.
Андрэй Агінскі. Невядомы мастак, XVIII ст.

Герб «Агінскі»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 13 красавіка 1740
Тадулін
Памёр 12 кастрычніка 1787 (47 гадоў)
Гузаў
Род Агінскія
Бацькі Тадэвуш Францішак Агінскі
Ізабэла з Радзівілаў
Жонка Паўліна з Шэмбекаў
Дзеці Юзэфа Соф’я, Міхал Клеафас
Дзейнасьць дыплямат

Андрэй Ігнаці Агінскі (13 красавіка 1740, Тадулін Віцебскага ваяводзтва — 12 кастрычніка 1780) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Мечнік (1762—1771), рэфэрэндар (1771—1773) і сакратар вялікі літоўскі (1773—1778), кашталян (1778—1783) і ваявода троцкі (з 1783).

Быў старостам ашмянскім (з 1756).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Андрэй Агінскі

Прадстаўнік старэйшай княскай лініі роду Агінскіх, сын Тадэвуша Францішка, ваяводы троцкага, і Ізабэлы з Радзівілаў[1].

У траўні 1755 году меў званьне палкоўніка. Увесну 1757 году атрымаў ад бацькі правы на Ашмянскае староства. 4 лістапада 1757 году замяніў свайго бацьку ў надзоры за ашмянскім соймікам. У кастрычніку 1758 году — дэпутат на сойм ад Інфлянтаў. У 1760 годзе атрымаў посах Літоўскага Трыбуналу як ковенскі дэпутат[2].

8 кастрычніка 1762 году атрымаў званьне мечніка літоўскага (як узнагароду за подпіс на маніфэсьце ў абарону правоў польскага шляхціча Брулова). У траўні 1764 году ў Варшаве падпісаў канфэдэрацыю Чартарыйскіх. На каранацыйным сойме даў прысягу Станіславу Аўгусту Панятоўскаму. Быў прыхільнікам узмацненьня каралеўскай улады[2].

Абіраўся паслом на соймы 1756, 1758, 1762, 1764, 1776 гадоў (на апошнім быў маршалкам), дэпутатам у Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага (1757), ягоны маршалак у 1760 годзе. Удзельнічаў у дыпляматычных місіях у Пецярбург, Вену, Бэрлін.

21 ліпеня 1763 году ажаніўся з Паўлінай, дачкой Марка Шэмбэка, старосты берасьцейска-куяўскага, генэрал-ад’ютанта і Ядвігі з Рудніцкіх, зь якой меў сына Міхала Клеафаса[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Грыцкевіч А. Агінскія // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 34.
  2. ^ а б Князь Андрэй (Ігнацы, Еахім, Есафат) Агінскі Праверана 26 жніўня 2011 г.
  3. ^ Грыцкевіч А. Агінскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 204.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]