Андрэй Альшанік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Альшанік
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 траўня 1999(1999-05-03)[1] (24 гады)
Рост 175 см
Вага 75 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Слуцак
Нумар 10
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2017—2018 БАТЭ 0 (0)
2018—2020 Энэргетык-БДУ 17 (0)
2019 Нафтан 12 (4)
2020 Крумкачы 24 (5)
2021—2022 Славія Мазыр 44 (2)
2023 Макслайн 21 (6)
2024—4 Слуцак 4 (0)
Зборныя
2017 Беларусь (да 19)[d] 3 (0)
2019 Беларусь (да 21) 1 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
12 красавіка 2024.

Андрэй Альшанік (нар. 3 траўня 1999 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Слуцка».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец менскай футбольнай школы «Трактар». З 2015 году пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ, на наступны год замацаваўся ў дублюючым складзе. У 2015 годзе гуляў за барысаўскі клюб таксама ў Юніёрскай лізе УЭФА. 7 ліпеня 2017 году дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы Кубка Беларусі супраць стаўпецкага «Нёмана-Агра» (5:1).

У жніўні 2018 году перайшоў у сталічны «Энэргетык-БДУ»[3]. У складзе сталічнай каманды пачаў выходзіць у пачатковым складзе і дапамог ёй выйсьці ў Найвышэйшую лігу. У сакавіку 2019 году быў аддадзены ў арэнду наваполацкаму «Нафтану»[4], дзе таксама быў гульцом асноўнага складу. У жніўні 2019 году вярнуўся ў «Энэргетык-БДУ»[5]. 11 жніўня 2019 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць БАТЭ (1:4). У далейшым яшчэ некалькі разоў зьявіўся ў асноўнай камандзе, аднак пераважна гуляў за дубль.

У студзені 2020 году на правах арэнды далучыўся да «Смалявічаў»[6]. Рыхтаваўся поруч з камандай да новага cэзону, аднак у сакавіку пакінуў яе[7], гэтак і не згуляўшы ў афіцыйных матчах. Неўзабаве выправіўся на прагляд у «Крумкачы». У красавіку 2020 году стаў гульцом сталічнага клюбу[8], дзе спачатку гуляў у стартавым складзе, пазьней пачаў часьцей выходзіць на замену.

У студзені 2021 году скасаваў кантракт з «Энэргетыкам-БДУ»[9] і стаў трэнавацца з мазырскай «Славіяй», зь якой у лютым склаў пагадненьне[10]. У cэзоне 2021 году чаргаваў выхады ў першай адзінаццатцы і на замену, часам заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2022 году падоўжыў кантракт з мазырскім клюбам[11]. У cэзоне 2022 году замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У сьнежні 2022 году падоўжыў пагадненьне з «Славіяй» на наступны cэзон[12], аднак ня быў уключаны ў заяўку на чэмпіянат 2023 году і не зьяўляўся на полі. У траўні 2023 году паводле вынікаў паседжаньня Камітэту па статусе і пераходах футбалістаў АБФФ атрымаў статус свабоднага агента[13]. У чэрвені 2023 году далучыўся да віцебскага «Макслайна»[14]. У студзені 2024 году перайшоў у «Слуцак»[15].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У студзені 2016 году ў складзе юнацкай зборнай Беларусі выступаў на Кубку разьвіцьця ў Менску. У кастрычніку 2017 году ў складзе зборнай Беларусі (да 19 гадоў) браў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 8 чэрвеня 2019 году правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, калі выйшаў на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Гібральтару (10:0), адзначыўся голам і чатырма галявымі перадачамі.

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Энэргетык-БДУ 2018 Першая ліга 13 0

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Andrey Alshanik // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в г https://fcslavia.by/ru/player/alshanik-0
  3. ^ Дублеры БАТЭ Кисель и Альшаник перешли в «Энергетик-БГУ» (рас.)
  4. ^ Гулецкий покинул "Энергетик-БГУ", Альшаник отдан в аренду (рас.)
  5. ^ "Энергетик-БГУ" вернул Альшаника из аренды в "Нафтан" (рас.)
  6. ^ "Энергетик-БГУ" отдал Альшаника в аренду "Смолевичам" (рас.)
  7. ^ Трансферы. Хващинский в “Минске” (рас.) Архіўная копія ад 2021-09-30 г.
  8. ^ Андрей Альшаник стал игроком "Крумкачоў" (рас.) Афіцыйны сайт «Крумкачоў»
  9. ^ "Энергетик-БГУ" расторг контракты с Гавриловым и Альшаником (рас.)
  10. ^ "Славия" подписала контракт с Альшаником и отдала Иваненко в аренду "Гомелю" (рас.)
  11. ^ Альшаник продлил контракт со "Славией" (рас.)
  12. ^ Альшаник и Кобец подписали новые контракты со "Славией" (рас.)
  13. ^ АБФФ обязал "Славию" выплатить компенсацию Альшанику, "Шахтер" - Плотникову и оштрафовал "горняков" за Колобарича и Ивановича (рас.)
  14. ^ Альшаник стал игроком "Макслайна" (рас.)
  15. ^ Воспитанник БАТЭ пополнил "Слуцк" (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]