Андрэй Гарбуноў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Гарбуноў
Андрэй Гарбуноў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 29 траўня 1983 (40 гадоў)
Магілёў, БССР
Рост 185 см
Вага 78 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2008
2008—2011
2011
2012—2013
2014—2017
2018
2019
Дняпро Магілёў
Дынама Менск
Нёман Горадня
БАТЭ
Атромітас
Дынама Менск
Тарпэда-БелАЗ
67 (0)
61 (0)
9 (0)
57 (0)
76 (0)
28 (0)
6 (0)
Зборныя
2015—2019 Беларусь 19 (0)

Андрэй Гарбуноў (нарадзіўся 29 траўня 1983 году, Магілёў, БССР) — колішні беларускі футбаліст, брамнік. Былы гулец нацыянальнай зборнай Беларусі. Уваходзіць у Клюб беларускіх брамнікаў, якія не прапускалі галы ў 100 і болей матчах на найвышэйшым узроўні[1]. Цяпер працуе трэнэрам.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Футболам пачаў займацца ў магілёўскай СДЮШАР-7, а прафэсійную кар’еру пачаў у клюбе «Вейна-Дняпро» ў 2000 годзе. З наступнага сэзону абараняў колеры шклоўскага «Спартака», а ў 2002 годзе быў залічаны ў склад магілёўскага «Дняпра»[2], дзе правёў далі доўгі час, паступова заняўшы месца ў асноўным складзе. Пасьля гэтага некалькі сэзонаў правёў у складзе менскага «Дынама».

У жніўні 2011 году падпісаў кантракт з клюбам «Нёман» з Горадні[3]. 13 студзеня 2012 году перайшоў у барысаўскі БАТЭ[4]. Дзякуючы добрай гульні амаль адразу стаўся асноўным галкіпэрам клюбу, здолеўшы выбіць са складу гульца нацыянальнай зборнай Аляксандра Гутара. Усяго празь некалькі месяцаў знаходжаньня ў стане клюбу падоўжыў кантракт да 2015 году[5]. Паводле вынікаў сэзону 2012 году быў абраны лепшым гульцом барысаўскага клюбу за бягучы год, апярэдзіўшы на 2 пункты паўабаронцу Рэнана Брэсана[6]. Акрамя таго Гарбуноў стаўся й найлепшым брамнікам чэмпіянату[7].

Паводле некаторых меркаваньняў добра валодае гульнёй нагамі й гуляе на лініі брамы[8]. Андрэй мае мару выступіць за маскоўскі ЦСКА, за які заўзеў ягоны бацька[5].

У пачатку красавіка 2014 году кантракт з БАТЭ быў скасаваны па ўзаемнай згодзе[9]. У першай палове 2014 году заставаўся бяз клюбу, аднак у ліпені 2014 году падпісаў кантракт з грэцкім клюбам «Атромітас»[10], які пакінуў у траўні 2017 году[11]. У студзені 2018 году падпісаў кантракт зь менскім «Дынама»[12]. У студзені 2019 году перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ»[13].

30 сакавіка 2015 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскай гульні супраць зборнай Габону.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Чэмпіён Беларусі: 2012, 2013
  • Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2008, 2009
  • Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2018
  • Найлепшы брамнік чэмпіянату Беларусі: 2012, 2018
  • У сьпісе 22 найлепшых гульцоў чэмпіянату Беларусі: 2012, 2013, 2018
  • Уладальнік самай працяглай сухой сэрыі чэмпіянату Беларусі ў 2008 годзе

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дынама Менск 2018 Найвышэйшая ліга 28 –14

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]