Андрэй Загараднюк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Загараднюк
Міністар абароны Ўкраіны
29 жніўня 2019 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Уладзімер Зяленскі
Папярэднік: Сьцяпан Палтарак
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 5 сьнежня 1976(1976-12-05) (47 гадоў)
Адукацыя:

Андрэй Загараднюк (5 сьнежня 1977) — украінскі палітык і грамадзкі дзяяч. Міністар абароны Ўкраіны з 29 жніўня 2019 году.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вучыўся ў Кіеўскім нацыянальным унівэрсытэце імя Тараса Шаўчэнкі і ў Оксфардзе. Больш як 16 гадоў працаваў на кіроўных пасадах прадпрыемстваў горназдабыўной прамысловасьці.

З пачатку расейскай агрэсіі на Данбасе ў 2014 годзе як валянтэр дапамагаў Узброеным сілам, а ў 2015—2017 гадах узначальваў Праектны офіс рэформаў пры Міністэрстве абароны. Працаваў пазаштатным дарадцам Зяленскага і ягоным прадстаўніком у назіральнай радзе канцэрну «Украбаронпрам».

29 жніўня 2019 году, у першы дзень паседжаньня новай Рады, абраны Міністрам абароны[1]. Галоўнымі задачамі на пасадзе міністра абароны назваў рэфармаваньне войска і далейшае ўкараненьне стандартаў NATO, вырашэньне сацыяльных праблемаў вайскоўцаў і ліквідацыю карупцыйных схемаў у абаронным комплексе.

Цікавыя факты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Загараднюк не вайсковец і ў войску ніколі не служыў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]