Андрэй Кавячынскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Андрэй Кавячынскі (па-польску: Kaweczyńcki; ? — 29 студзеня 1667) — езуіт.

Нарадзіўся ў шляхоцкай сем’і, якая асела ў Наваградзкім ваяводзтве. Пасьля заканчэньня клясы паэзіі 10 жніўня 1634 г. паступіў паслушнікам ордэна езуітаў у Вільні. У 1636—1638 гг. вывучаў рыторыку ў Нясьвіжы, а затым філязофіі ў Віленскай Акадэміі. (1638—1641), затым 5 гадоў выкладаў у малодшых клясах гімназіяў у Пултуску, Ломжы, Воршы і Полацку. Па двухгадовых тэалягічных курсах (маральная тэалёгія), якая адбыў ў Kрожaх на Жмудзі (1646—1648), ён вярнуўся да выкладаньня ў старэйшых клясах гімназіі.

У час выбуху Маскоўскай войны (1654) быў пракуратарам маёнтку Пінскага калегіюму на Палесьсі, а ў наступным годзе загадчыкам рэктара калегіюму у Наваградку.

Калі 8 верасьня 1655 г. маскоўскае войска захапіла Наваградак ён быў захоплены і вывезены ў маскоўскую няволю і прабыў у Сыбіры 10 гадоў[1].

«Августа 16 по памяти из Розряда за приписью дьяка Григорья Богданова в Казанский дворец послан с Москвы в ссылку в Сибирь у Нарымский острог польские земли езувит Андрей Ковачинского, а государева жалованья поденного корму велено ему давать по 8 денег, и того над ним велено смотреть и беречь накрепко, чтоб он никуды не ушел, а к Москве ево и в ни в которые городы без указу великого государя отпускать не велено; а государева грамота об нем в Нарымский острог послана 12 сентября 168 [1660] года»[2]. Андрэй Кавячынскі прабыў у Сыбіры 10 гадоў, а пасьля вяртаньня на пачатку 1672 г. з Сыбіры (верагодна разам з Адамам Рыгорам Каменскім Длужыкам) напісаў успаміны, якія цяпер невядомыя і верагодна захоўваюцца ў Ватыкане. Памёр 29 студзеня 1667 г. у Нясьвіжы, куды Кавячынскія гербу «Астоя» прыбылі з Польшчы (родавы маёнтак Кавячын у Сьвецкім павеце Польшчы) і прычыніліся, як удзельнікі рэфармацыйнага руху, да выданьняў у Нясьвіскай друкарні кніг на беларускай мове[3]. Год і месца сьмерці Андрэя Кавячынскага бывае прыпісваюць Адаму Рыгору Каменскаму Длужыку[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Владислав Масяж. История костёла и польской диаспоры в То бокльске 1838—1922 гг. Москва, Директ-Медиа. 2013 ISBN: 978-5-4458-3831-9
  2. ^ Белокуров С. А. Из духовной жизни московского общества XVII века. Москва. 1903. С. 73-74. [Приложение V. О лицах, сосланных в То бокльск за 1654—1662 гг.]
  3. ^ Бажэнаў Ю. Кавячынскія. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 3. Мінск. 1996. С. 520—521.
  4. ^ Карлюкевіч А. Каменскі Адам // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 4. Мінск. 1997. С. 44.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Zieliński S. Kaweczyński Jędrzej // Zieliński S. Mały słownik pionierów polskich kolonjalnych i morskich. Podróżnicy, odkrywcy, zdobywcy, badacze, eksploratory, emigrańci-pamiętnikarze, działacze i pisarze migracyjni. Warszawa. S. 209.
  • Krzyszkowski J. Pierwszy polski jezuita na Sybirze. O. Jędrzej Kawieczyński. // Nasze Wiadomośći. Chicago. 1955. Nr 15 (styczeń-marzec). S. 3-5.
  • Natoński B. Kawieczyński (Kawaczyński, Kawęczyński) Andrzej h. Ostoja (1619—1667), sybirak, pamiętnikarz, jezuita. // Polski słownik biograficzny. T. XII. Wrocław, Warszawa, Kraków. 1966—1967. Reprint. Wrocław. 1990. S. 249.
  • Юры Бажэнаў. Кавячынскія.Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2 — С. 520—521.
  • Валеры Пазднякоў. Кавячынскі Андрэй. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 — С. 251.