Андрэй Лявончык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Лявончык
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 студзеня 1977(1977-01-02)[1] (47 гадоў)
Рост 176 см
Вага 72 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1995—1998 Дынама-Юні[d] 77 (12)
1999—2000 Дынама Менск 42 (9)
2001—2014 Шахцёр Салігорск 368 (21)
Зборныя
1999 Беларусь (да 21) 2 (0)

Андрэй Лявончык (нарадзіўся 2 студзеня 1977, Менск, БССР) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца. Уваходзіць у Клюб Сяргея Алейнікава для беларускіх футбалістаў, якія згулялі 500 і болей афіцыйных матчаў[2].

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Андрэй пачаў займацца футболам у СДЮШАР «Дынама», дзе яго трэнэраваў Юры Пагальнікаў. У спартовай школе лічыўся адным з найлепшых выхаванцаў[3]. З 2005 году Лявончык увашоў у склад моладзевага клюбу менскага «Дынама» — «Дынама-Юні», за які правёў тры сэзоны. З 1998 па 2000 гады знаходзіўся ў складзе «Дынама», за якое дэбютаваў у 1999 годзе ў матчы супраць БАТЭ. У 2001 годзе перайшоў у табар салігорскага «Шахцёру», дзе стаў асноўным гульцом каманды й зь цягам часу капітанам.

У пачатку 2013 году Лявончык падоўжыў дамову з «Шахцёрам»[4]. У красавіку 2013 году гульня салігорскай каманды супраць мазырскай «Славіі», сталася 360-й для Андрэя ў рамках розыгрышаў Найвышэйшай лігі беларускага першынства[5].

Пасьля сэзону 2014 году завяршыў кар’еру і перайшоў на працу намесьніка дырэктара салігорскага «Шахцёру»[6]. З траўня 2018 году — дырэктар «Шахцёру»[7].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Шахцёр»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]